Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чорнагаловая чайка ў Мінску

03.12.2014 - 22:17 | biot

Дакументацыйны здымак

Чорнагаловая чайка (Larus melanocephalus) у Мінску. Падрабязнасці рэгістрацыі ТУТ

03-12-2014

Аўтар - Дзяніс Кіцель

Каментары

Апошнія 3 дні хадзіў да чаек ды "чытаў" кольцы на клыгунах і рагатухах. Зрабіў фотаздымкі 10 розных чаек з каляровымі кольцамі. Вось за гэтай справай пабачыў (без бінокля), як чорнагаловая чайка села паміж шызымі, клыгунамі і рагатухамі. Потым ужо сталі глядзець у бінокль і рабіць здымкі. Чайка сядзела каля гадзіны, у прыкладна 17 гадзін большая частка чаек падняліся і зляцелі. З імі і чорнагаловая.

А колькі там цяпер увогуле чаек усіх відаў? Ці рэальна праглядзець усіх на працягу пр. гадзіны і яе знайсці (калі яна там будзе, канешне)?  Ці бінокля хопіць, ці патрэбная труба?

Чаек каля 300. Дастаткова і бінокля, каб від вызначыць. Усе чайкі даволі блізка сядзяць. Але каб чытаць кольцы, патрэбна труда. Я раблю здымкі і потым гляжу па іх. 

Сёння згаварыліся і спрабавалі ўбачыць чорнагаловую чайку на Нямізепасля абеду ўтраіх. Але самы лепшы хакеіст як раз прыехаў ў Дварэц спорту (што зусім побач з чайкамі) на свой матч і трубу паставіць нам не дазволілі. Таму, магчыма, чайка і была, але разгледзець яе сярод вялікай колькасці іншых чаек у нас не атрымалася...

Але іншымі чайкамі: рагатухамі, клыгунамі, шыхзымі, рыбачкамі я быў вельмі прыемна ўражаны - настолькі блізка яны вымушаны падпускаць там людзей.