Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вераб'іны сычык

вераб'іны сычык

Вераб'іны сычык (Glaucidium passerinum).

Расоны, 03-02-2017.

Аўтар - Евгений Соловьёв

Вось так, прафесійныя назіральнікі за такім здымкам палююць гадамі, а звычайны жыхар з Расон ў цэнтры мястэчка, робіць такі выдатны фотаздымак і піша, што гэта пугач))
Фота размешчана з ласкавага дазволу аўтара.

Каментары

Мне у гэтай хаце падабаецца- што кармушка на шыбе патрапіла ў кадр. Як у тым лозунгу АПБ рабіце фотаздымкі Птушак каля вашых кармушак))

А я адразу і не заўважыў...

Але пасля выпадковага здымка пугача на коціке ў Брэсце - гэты сярод выпадковых- найлепшы!

Нажаль, пугач берасцейскі атрымаўся ў кепскай якасці і дрэнным становішчы...
Дарэчы можа каму цікава вось яшчэ некалькі ракурсаў

вераб'іны сычык 2


Вераб'іны сычык

Дзякуй, для мяне апошні-  найлепшы.

Справа ўсё ж не толькі ў якасці здымка, а ў тым, што "простыя" людзі ўмеюць здзіўляцца прыродзе навокал, умеюць убачыць такія ўнікальныя моманты і нават робяць здымкі! Здымаю перад імі капялюш - гонар і павага!

Евгений (госць) - 07.02.2017 - 23:45

In reply to by Harrier

Справа у тым , што я не зусім "просты" чалавек )) Маю адукацыю мастака-педагога...

Таму для мяне, гэтая фотка таксама унікальная магчымасць даведацца пра нашу прыроду, крыху больш, назіраючы такую прыгажосць ужывую.

 А то неяк за "шкаляра"троху крыўдна стала, бо маю 30 гадкоў)))

С Павагай , ваш Яўген з Расон, "паляўнічы" на сычыкаў)))

Harrier - 07.02.2017 - 23:58

In reply to by Евгений (госць)

Шаноўны Яўген! Ну нейкая інтрыга (з "простым" чалавекам) няхай застанецца.

Зразумела, што адпаведна адрэагаваць на такое зусім няпроста. 

Спадзяюся, што знойдзеце час і магчымасць не толькі глядзець на нашы назіранні, але і працягнеце свае. Ну і будзеце дзяліцца імі з намі.

Пачаць,напэўна, ніколі не позна. З вызначэннем заўсёды дапаможам. Ну а ўнікальныя сытуацыі Вы заўважаеце не горш за профі самастойна.

і прозвішча птушынае, Яўген, у лютым Вас наўрадці хто пераўзойдзе (?), а можа і за год гэта будзе найлепшы здымак для мяне. Поспехаў! Ёсць яшчэ рэсурс з назіраннямі florafauna.by там  і дзеткі могуць свае назіранні са здымкамі размяшчаць, і не толькі птушак.