Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ "Птушкі штодня - 2018"

Уладзімір Іваноўскі

На канферэнцыі АПБ  "Птушкі штодня - 2018" 3-4 сакавіка 2018 г. у Гродна адбыліся не толькі цікавыя прэзентацыі і знаёмствы, але і  радасныя падзеі.

Адной з іх стала ўручэнне сертэфікату "BirdLife Nature`s Hero - 2017" Уладзіміру Іваноўскаму, заснавальніку сучаснай школы вывучэння і аховы драпежных птушак у Беларусі.

уручэнне сертыфікату

А потым працягнуліся прэзентацыі, адной з іх стала паведамленне пра самыя цікавыя справы АПБ у 2017 годзе. Прадставіў яго Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар арганізацыі:

прэзентацыя

прэзентацыя

Мікалай Чэркас з Камянеччыны правёў цікавае параўнанне залежнасці стану лесу ад колькасці ваўкоў у Белавежскай пушчы:

прэзентацыя

Наталья Карліонава з Цэнтру кальцавання птушак расказала асноўныя этапыф кальцавання птушак у вогуле і ў Беларусі, з асаблівым акцэнтам на праекты кальцавання каляровымі кольцамі:

прэзентацыя

слайд

прэзентацыя

Удзячныя і ўважлівыя слухачы задавалі шмат пытанняў:

слухачы

слухачы

 

Каментары

AV - 10.03.2018 - 21:52

In reply to by Denis Kitel (госць)

Дзяніс, каму стыдоба: Уладзіміру Валянцінавічу ці АПБ? Уладзімір даведаўся пра Дыплом ад канадскага сябра, так як яго добра прапіярылі БЛІ і АПБ. Папрасіў уручыць у Гродне. Успомніў пра зручныя блакноцікі АПБ і таксама папрасіў знайсці адзін для яго. Судзячы па коментам маёй памылкай было напэўна ўручэнне абодвух рэчаў адначасова, але ніякага стыду я тут не бачу. Жывіце багата!

Denis Kitel (госць) - 11.03.2018 - 21:38

In reply to by AV

Стыдоба - АПБ, канешне! Акрамя паперкі (з пафасным словам "герой") можна было ўжо і нешта больш значнае далучыць. Іваноўскі заслужыў справамі! Калі грошаў няма на падарункі, запыталіся бы - дык скінуліся бы! 

вас (госць) - 11.03.2018 - 21:56

In reply to by Denis Kitel (госць)

Навошта ўсё на матэрыяльнае пераводзіць? Сусветны герой і сапагі з заплечнікам. Не смешна? А колькі скінуліся бы? Не сорамна было бы? Ды на траіх падзяліць. ав

Дзяніс, а ты не думаў, што АПБ менавіта ТАК ацэньвае працу Іваноўскага? АВ, а чаму на траіх падзяліць? Гэта як камісія АПБ,  аддаць туды? Цяпер зразумела, чаму блакноцік - на траіх не падзеліш...

Алег, таму што былі намінаваныя і прызнаныя Героямі =  абаронцамі прыроды тры чалавекі ад Беларусі. Таму было б справядліва дзяліць тэарэтычна сабранае на траіх.

Як ацэньвае працу бачна з намінацыі ў BirdLife, ды і званне ганаровага сябра АПБ ёсць далёка не ва ўсіх.