Гнездавы сезон у пчалаедак на Міханавічскай калоніі паспяхова завяршыўся ў пачатку жніўня, дарэчы, інтэрвал паміж вылетам самых першых і самых апошніх птушанят складаў каля двух тыдняў. Самая мая галоўная надзея - паздымаць малых, якія радкамі сядзяць на галінках, і дарослых, якія прыносяць ім пчол, матылёў і стракоз, так і не здзейснілася, птушаняты, якія выляталі з гнездаў, амаль адразу пакідалі межы кар'ера. Вядома, што дзесьці яны сядзелі (можа нават і радкамі) на галінках, а дарослыя цягалі ім пчол і матылёў, але ўсё гэта было не для мяне. Разам з малымі знікалі і дарослыя - з кожным днём птушак у паветраным прасторы над кар'ерам станавілася ўсё менш. Гэта і зразумела, пчалаедкі - птушкі ўсё ж даволі асцярожныя, і як толькі з'яўлялася магчымасць, яны перамяшчаліся ў месцы больш бяспечныя. Тым не менш, негледзячы на такія прыкрыя паводзіны птушак, нейкую колькасць новых здымкаў зрабіць усё ж атрымалася.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.08.2018 - 01:16
Ваў! Не ведаю, якія кадры…
Ваў! Не ведаю, якія кадры задумваліся і не атрымаліся, але гэтыя атрымаліся ЎСЕ,
Такія птушкі - асалода для вачэй. Ды і ракурсы на любы густ.
arktous - 14.08.2018 - 07:26
Да, фотоальбом, листай и…
Да, фотоальбом, листай и наслаждайся!