Прыкладна па 30 хвілін у 13 і 18 гадзін. Разам з Мікалаем і Віктарам Гулінскім і Валодзей Вінчэўскім. Сёньня па дарозе ў В.Бераставіцу прыпыніліся на ТВП “Гарадзенская Сьвіслач”, больш вядомую пад назвай бліжэйшай вёсачкі Грайна. Як раз пайшоў сьнег, дзьмуў паўночны вецер, але мы не пашкадавалі!
Адразу пасьля выйсьця з машыны пачулі песьні 2-3 самцоў стрынатак-чаротавак, якія пераляталі парамі недалёка ад дарогі. Гэта быў неблагі пачатак. Праз якую хвіліну нечакана пачулі ясны і гучны голас “ху-пу ху-пу”. Ад нечаканасьці нават засумневаліся – ўдод? так рана? Ці гэта магчыма? Але птушка не паленавалася пракрычаць яшчэ колькі разоў, і сумненьняў не засталося. Хто гэта быў насамрэч, я даведаўся толькі пад час чарговага сюды візыту - 29-03.
Ў гэты ж час з другога боку праляцелі 8 шэрых чапляў і селі ў пакрытае вадой балота, за імі пераляцелі да дрэваў два канюха-мышалова.
Раптам нешта вялікае і белае мільганула неадлёка ад дарогі бліжэй да ракі і пачуліся гартанныя гучныя крыкі, нібыта гучна ва ўвесь голас сварыліся калгаснікі. Лебедзі! Клікуны! Пакуль я наводзіў трубу, каб упэўніцца ў гэтым, Мікалай Іванавіч быў ужо амаль насупраць іх м 300 ад мяне. Большая частка балота была пад вадой – прыгажосьць!
І сапраўды, гэта былі клікуны, але разам з шыпунамі. Агулам налічылі 15 клікуноў і 17 шыпуноў, па адной пары тых і другіх аддзяліліся ад асноўнага натоўпу і адляцелі ўбок.
Раптам я заўважыў уверсе ладны клін і пачаў крычаць МГ, каб той здымаў, бо птушкі ляцелі не надта высока і набліжаліся – 30 шэрых журавоў міналі нас, а за імі гусі118 і 35, ладная чародка нейкіх каачк праляцела ўдалечыні, кнігаўкі такавалі над узараным кавалкам балота.
Але нам трэба было адвесьці фотавыставу, і мы рушылі далей.
На адваротным шляху, вечарам, лебедзі чакалі нас, і мы змаглі паздымаць іх на фоне заходзячага сонца і прыгожага неба, якое выдатна адлюстроўвалася ў вадзе. Але перад гэтым, каля в.Ярмолічы якраз за балотам нам пашчасьціла ўбачыць перашаг ў гэтым годзе белага бусла ды назіраць надзвычай вялікую групу драздоў-піскуноў, якія радком сядзелі як шпакі на правадах і навакольных дрэвах. Мае падлікі далі ўнушальную лічбу – паміж 600 і 700 птушак. Але пакуль я даставаў фоцік, яны амаль усе зьляцелі на зямлю, а іх месца занялі каля 300 шпакоў.
Шчэ МГ адзначыў вялікага баклана.
Пачало цямнець, і мы вымушаны былі з’ехаць.
Але засталіся прыгожыя здымкі, фільмікі і моцныя ўражаньні.
Я ўсё больш і больш люблю Грайна!

- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Kiolk - 27.03.2009 - 01:19
Калі атрымаецца дамовіцца з
Калі атрымаецца дамовіцца з кіроўцам, думаю можна будзе нядзельную экскурсію правесці на Грайна...
Harrier - 27.03.2009 - 01:25
In reply to Калі атрымаецца дамовіцца з by Kiolk
А з кіроўцам чаго? На колькі
А з кіроўцам чаго? На колькі пасажыраў можам разлічваць-запрашаць?
Паліва можна ў складчыну ці прыдумаць іншы ход.
Kiolk - 27.03.2009 - 01:30
In reply to А з кіроўцам чаго? На колькі by Harrier
Вольных месцаў будзе 3...
Вольных месцаў будзе 3...
Harrier - 27.03.2009 - 01:33
In reply to Вольных месцаў будзе 3... by Kiolk
Дык ці ёсьць сэнс вешаць
Дык ці ёсьць сэнс вешаць абвестку пра экскурсію? Ці прыватным чынам знойдзем?
corvus - 27.03.2009 - 08:56
Супер! Прочитал, посмотрел
Супер! Прочитал, посмотрел снимки - как будто сам там побывал. 15 кликунов!!! - на закате - фантастика. Завидую белой завистью.