Пасля восеньскай лінькі качары крыжанак ператварыліся ў сапраўдных і яркіх прыгажуноў. Зразумела, што менавіта тады і адбылося аб'яднанне большасці качак у пары. Некаторыя, пэўна, да вясны яшчэ (не раз) памяняюць партнёраў, але большасць яўна і харчуецца, і пералятае парамі, хаця ніхто амаль не ганяе адзін аднаго калі знаходзяцца ў большых групах - часам і больш тысячы птушак. Усё ж зараз самае важнае - выжыць, а размнажацца можна і пазней.
Аднак дзень памалу павялічваецца і на сонцы немагчыма ўстаяць перад падобным кавалерам ужо цяпер:
Я йшоў уздоўж Нёмана, і каля масткоў ад неактуальных зараз водных таксі, заўважыў пару крыжанак. Самец пачаў "ківаць" самцы, высока падымаючы і апускаючы галаву, выцягваючы шыю. Я ўключыў відэа-запіс, аднак камера наводзілася на сухія раслінкі перад птушкамі і добра зняць тое, што адбылося далей, я так і не змог.
Самка, здаецца, не звяртала ўвагі на актыўныя рухі-заляцанні самца, але раптоўна ён наблізіўся і апынуўся на ёй, а яна- пад вадой.
Ведабчы, як гэта СКЛАДАНА, але ХУТКА адбываецца ў качак, я чакаў вельмі хуткай развязкі. Але яе ўсё не было і толькі секунд праз 10 качар спрыгнуў з качкі, яны паплавалі невялікімі кругамі, размялі крылы і адляцелі.
На гэтую тэму:
Як “гэта” складана ў качак, або пра асаблівасці сэкса вадаплаўных
Вялікія савукі: каханне і сэкс у вялікім горадзе
Зімовае каханне, або Voulez Vous Coucher Avec Moi
Качкі-крыжанкі: Качаняты будуць!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 09.01.2020 - 10:35
Прырода сваё бярэ ... Тут…
Прырода сваё бярэ ... Тут каментары залішнія: сапраўды прыгажуны! А фота буйным планам гэта пацвердзіла ...