Сёньня вялікай і адмыслова сабранай кампаніяй з 6 чалавек выехалі на кальцаваньне лебедзяў-шыпуноў на сажалкі Азота ля Беражан. Негледзячы на мароз (-15-18С), надвор’е было цудоўнае, сонечнае. Першапачатковы план адлову (з закупкай 15 батонаў белага хлебу) лебедзі апракінулі – прыкладна праз хвілін 15-20 стала зразумела, што хаця хлеб яны і бяруць, аднак злапаць сябе не дадуць. Каментары найлепшых лоўцаў з Берасьця– аказваецца, лебедзі ў вас дзікія – мы, гарадзенскія, успрынялі як камплімент.
Акрамя амаль 30 дарослых лебедзяў, з якіх урэшце-рэшт нашмат больш працаёмкім метадам усё ж атрымалася злапаць прыкладна палову – 15 асобін, з 4 маладых злапаць не атрымалася ніводнага. 14 былі акальцаваныя, а адзін з самцоў ужо меў металічнае вугорскае і жоўтае пластыкавае кальцо. Цікава было назіраць, як птушкі хутка, ўжо з дpугога разу, зразумелі як ім абыйсьці небяспеку…
Цікава, што убачылі 2 вялікіх бугаёў ў палёце і аднаго на лёдзе другой незамерзлай сажалкі! Там жа плавалі 2 самкі савукоў-луткоў, а потым і прыгажун-самец.
Сустрэлі на фотапаляваньні і Мікалая Гулінскага, які з самай раніцы пасьпеў наздымаць вусатых сініц, якіх налічыў 23 птушкі.
Сярод іншых цікавостак, па яго словах, трысьняговая стрынатка.
Сярод качак 4 нырка-сівака, гусь (той самы, маладая белалобая, якая часам пералятала адна, а часам з качкамі).
Сярод прыкладна 1500 качак, каля 30 вялікія савукі, часта праляталі над намі 12 самцоў гагалей.
Шэрых чапляў было не шмат – каля 5 птушак.
Вось так, з надзеяй на такі ж, калі не большы заўтрашні посьпех, мы і паехалі дахаты.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
АV (госць) - 23.01.2010 - 21:03
15 - ого! Віншую! Цікава
Kiolk - 23.01.2010 - 21:48
Уф... Добра пабегалі...
Уф... Добра пабегалі...
Oh-Voegel - 24.01.2010 - 00:19
In reply to Уф... Добра пабегалі... by Kiolk
ну вы дали!!! 15 штук! круто!
ну вы дали!!! 15 штук! круто! надо было не 15 батонов хлеба брать, а 30- тогда бы всех поймали :)
ни одного молодого, а на фотке закрученный один есть... (?)
а выпи даже две- здорово.
на фонтанах на немане плавают 4 лебедя, 3 взрослые довольно боязливае, а один молодой просто проситься, чтоб его окольцевали. можно поймать, наверное, и без прикормки.
Белахвост - 24.01.2010 - 00:20
Цяпер і Гародня акальцаваная
Цяпер і Гародня акальцаваная будзе.
Harrier - 24.01.2010 - 00:24
In reply to Цяпер і Гародня акальцаваная by Белахвост
Не, я ж напісаў - батоны НЕ
Не, я ж напісаў - батоны НЕ спрацавалі - павязуць з сабой у Брэст:)
А з маладым лебедзем цікава - я правяраў на ўважлівасьць:)
Але яго сапраўды мы не лавілі - хлопцы прывезьлі яго з Пружан (?), дзе ён 2 апошніх месяцы прасядзеў у адрыне. тут жа яго памералі-акальцавалі і выпусьцілі. Вось!
А бугаёў было ТРЫ!
АV (госць) - 24.01.2010 - 00:38
In reply to Не, я ж напісаў - батоны НЕ by Harrier
могу в понедельник дать 1
admin - 24.01.2010 - 16:18
SOS! В центре Минска погибает
SOS! В центре Минска погибает стая лебедей!!!
http://egida.by/news/2010-01-24-184
Kiolk - 24.01.2010 - 19:04
In reply to SOS! В центре Минска погибает by admin
А вось яшчэ цікавы фотаздымкі
А вось яшчэ цікавы фотаздымкі http://prosto-free.livejournal.com/148137.html#cutid1
Harrier - 24.01.2010 - 19:44
In reply to А вось яшчэ цікавы фотаздымкі by Kiolk
Сітуацыя дзіўная. Калі птушкі
Сітуацыя дзіўная. Калі птушкі сытыя, пра што пішуць на тым форуме і рэгулярна падкармліваюцца людзьмі, гэта іх прымушае плаваць нават у невялічкай палонцы і нікуды не пералятаць. Таму ці дапамагае насамрэч ім такая дапамога? Бо праблема людзям бачыцца ў тым, што лебедзі засталіся ў такім непадыходзячым месцы.
prosto2 (госць) - 24.01.2010 - 19:51
In reply to Сітуацыя дзіўная. Калі птушкі by Harrier
я помню мчс звонит, мол
Harrier - 24.01.2010 - 20:15
In reply to я помню мчс звонит, мол by prosto2 (госць)
Леанід, калі ёсьць час,
Леанід, калі ёсьць час, ськіньце, калі ласка, на мой мэйл здымкі сьвірстуна (канька), якого ганялі на берагу. Дзякуй!
prosto2 (госць) - 24.01.2010 - 20:17
In reply to Леанід, калі ёсьць час, by Harrier
хорошо
Harrier - 24.01.2010 - 20:17
In reply to Леанід, калі ёсьць час, by Harrier
Звычайна сярод птушак у такіх
Звычайна сярод птушак у такіх групах утвараецца адпаведная гіерархія. Г.зн., што самыя агрэсіўныя і дарослыя птушкі будуць есьці першымі. А некаторым можа і не хапіць проста таму, што гэтыя іх не падпусьцяць да хлеба нават калі яго дастаткова для ўсіх.
prosto2 (госць) - 24.01.2010 - 20:19
In reply to Леанід, калі ёсьць час, by Harrier
но он не очень
Harrier - 24.01.2010 - 20:27
In reply to но он не очень by prosto2 (госць)
Дашліце, што ёсьць - тысячу
Дашліце, што ёсьць - тысячу пікселяў па доўгаму боку ці арыгінальны акроплены памер. Нам для вызначэньня любы здымак патрэбны - можа новы від для Беларусі?
АV (госць) - 24.01.2010 - 20:31
In reply to Дашліце, што ёсьць - тысячу by Harrier
сьвірстун узімку на
Harrier - 24.01.2010 - 22:08
In reply to сьвірстун узімку на by АV (госць)
Так, цемнаваты зьнізу,
Так, цемнаваты зьнізу, дакладна сьвірстун. Бегаў па ўскрайку самага цёплага, зусім без ільду, ачышчальнага зборніка. Леанід па нашай прсоьбе з самым сваім доўгафокусным аб'ектывам +экстэндэр спрабаваў падыходзіць і зьняць. Сьвірстун блізка на добры здымак не падпускаў, што атрымалася я і папрасіў даслаць. Там даволі моцны пар ад вады, таму разгледзець добра было цяжка.
Дзіма да серады не зможа пад'ехаць. Можа ён там застанецца да гэтага часу.
freelancer - 27.01.2010 - 14:02
In reply to Так, цемнаваты зьнізу, by Harrier
Дык што там за сьвірстун?
Дык што там за сьвірстун?
Harrier - 27.01.2010 - 17:14
In reply to Дык што там за сьвірстун? by freelancer
У самы апошні "загон"
У самы апошні "загон" сьвірстун даў сябе зьняць нармальна, таму чакаем здымкаў Дзімы. А так нават разгледзець добра было немагчыма - пар ад вады рабіў сваю нядобрую справу...
АV (госць) - 24.01.2010 - 20:06
In reply to Сітуацыя дзіўная. Калі птушкі by Harrier
но 3 трупа о чем-то говорят?