Дзікія лебедзі (зусім не па Андэрсану)

    Сёньня вялікай і адмыслова сабранай кампаніяй з 6 чалавек выехалі на кальцаваньне лебедзяў-шыпуноў на сажалкі Азота ля Беражан. Негледзячы на мароз (-15-18С), надвор’е было цудоўнае, сонечнае. Першапачатковы план адлову (з закупкай 15 батонаў белага хлебу) лебедзі апракінулі – прыкладна праз хвілін 15-20 стала зразумела, што хаця хлеб яны і бяруць, аднак злапаць сябе не дадуць. Каментары найлепшых лоўцаў з Берасьця– аказваецца, лебедзі ў вас дзікія – мы, гарадзенскія, успрынялі як камплімент.

   Акрамя амаль 30 дарослых лебедзяў, з якіх урэшце-рэшт нашмат больш працаёмкім метадам усё ж атрымалася злапаць прыкладна палову – 15 асобін, з 4 маладых злапаць не атрымалася ніводнага. 14 былі акальцаваныя, а адзін з самцоў ужо меў металічнае вугорскае і жоўтае пластыкавае кальцо. Цікава было назіраць, як птушкі хутка, ўжо з дpугога разу, зразумелі як ім абыйсьці небяспеку…
Цікава, што убачылі 2 вялікіх бугаёў ў палёце і аднаго на лёдзе другой незамерзлай сажалкі! Там жа плавалі 2 самкі савукоў-луткоў, а потым і прыгажун-самец.
Сустрэлі на фотапаляваньні і Мікалая Гулінскага, які з самай раніцы пасьпеў наздымаць вусатых сініц, якіх налічыў 23 птушкі.
    Сярод іншых цікавостак, па яго словах, трысьняговая стрынатка.
Сярод качак 4 нырка-сівака, гусь (той самы, маладая белалобая, якая часам пералятала адна, а часам з качкамі).
Сярод прыкладна 1500 качак, каля 30 вялікія савукі, часта праляталі над намі 12 самцоў гагалей.
Шэрых чапляў было не шмат – каля 5 птушак.
Вось так, з надзеяй на такі ж, калі не большы заўтрашні посьпех, мы і паехалі дахаты.

Фотаздымкі

Каментары

ну вы дали!!! 15 штук! круто! надо было не 15 батонов хлеба брать, а 30- тогда бы всех поймали  :)

ни одного молодого, а на фотке закрученный один есть... (?)

а выпи даже две- здорово.

на фонтанах на немане плавают 4 лебедя, 3 взрослые довольно боязливае, а один молодой просто проситься, чтоб его окольцевали. можно поймать, наверное,  и без прикормки. 

Не, я ж напісаў - батоны НЕ спрацавалі - павязуць з сабой у Брэст:)

А з маладым лебедзем цікава - я правяраў на ўважлівасьць:)

Але яго сапраўды мы не лавілі - хлопцы прывезьлі яго з Пружан (?), дзе ён 2 апошніх месяцы прасядзеў у адрыне. тут жа яго памералі-акальцавалі і выпусьцілі. Вось!

А бугаёў было ТРЫ!

Сітуацыя дзіўная. Калі птушкі сытыя, пра што пішуць на тым форуме і рэгулярна падкармліваюцца людзьмі, гэта іх прымушае плаваць нават у невялічкай палонцы і нікуды не пералятаць. Таму ці дапамагае насамрэч ім такая дапамога? Бо праблема людзям бачыцца ў тым, што лебедзі засталіся ў такім непадыходзячым месцы.

я помню мчс звонит, мол лебеди погибают, замерзают. Приехали, стали пытаться спасти, они сидят смотрят. Только подползли, а взяли и улетели.

Звычайна сярод птушак у такіх групах утвараецца адпаведная гіерархія. Г.зн., што самыя агрэсіўныя і дарослыя птушкі будуць есьці першымі. А некаторым можа і не хапіць проста таму, што гэтыя іх не падпусьцяць да хлеба нават калі яго дастаткова для ўсіх.

Harrier - 24.01.2010 - 20:27

In reply to by prosto2 (госць)

Дашліце, што ёсьць - тысячу пікселяў па доўгаму боку ці арыгінальны акроплены памер. Нам для вызначэньня любы здымак патрэбны - можа новы від для Беларусі?

Harrier - 24.01.2010 - 22:08

In reply to by АV (госць)

Так, цемнаваты зьнізу, дакладна сьвірстун. Бегаў па ўскрайку самага цёплага, зусім без ільду, ачышчальнага зборніка. Леанід па нашай прсоьбе з самым сваім доўгафокусным аб'ектывам +экстэндэр спрабаваў падыходзіць і зьняць. Сьвірстун блізка на добры здымак не падпускаў, што атрымалася я і папрасіў даслаць. Там даволі моцны пар ад вады, таму разгледзець добра было цяжка.

Дзіма да серады не зможа пад'ехаць. Можа ён там застанецца да гэтага часу.

У самы апошні "загон" сьвірстун даў сябе зьняць нармальна, таму чакаем здымкаў Дзімы. А так нават разгледзець добра было немагчыма - пар ад вады рабіў сваю нядобрую справу...

но 3 трупа о чем-то говорят? Осенью надо было агитировать не кормить, а сейчас поздно. Люди правильно сделали, что подняли медиа и народ птиц сейчас активно кормит. Для этого и нужен график пресс-релизов организации, когда про первых жаворонков, когда про подкормку, тогда - птенцы выпадают из гнезд, осенью - не кормите, каждый год они снова актуальны. Да и действиями АПБ как я вижу люди не довольны.