Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвостка-чарнушка: Выкармлю!

Хаця выляцелыя ці тыя, што выпрыгнулі з гнязда птушаняты павінны старацца захоўвываць цішыню - каб іх цяжэй было знайсці драпежнікам, напэўна, гэта мала ў каго атрымліваецца.

Вось і два злётка рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) прыцягнулі маю ўвагу менавіта рэзкімі і непрыемнымі гукамі. Аказалася, менавіта так яны ўзбуджана крычаць калі бачаць самку, з ежай ці не - не так важна. Бо важна прыцягнуць да сябе ўвагу першым, а не другім ці наступным.

Калі абодва малых сядзелі параўнальна побач на выступе сцяны былога піўзавода, я мог адсачыць як і каму аддавала ежу самка. Атрымлівалася, што нейкая чарга ўсё ж існуе, бо прыносіла яна звычайна невялікія порцыі (па аднаму насякомаму-павучку?) 3-4 разы запар спачатку аднаму, а потым - другому.

https://youtu.be/PisyU_tHHMw

 

Адбывалася гэта прыкладна раз у 1-2 хвіліны. Калі самкі не было даўжэй, малыя загаралі, выцягваючыся на выступе або дачышчалі рэшткі пуху.

06-06-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Дзякуй! Гэта ўсе здымкі, зробленыя ў суботу да абеду. Увечары малыя амаль не сляталі на выступ сцяны, трашчалі з нізкіх дрэваў паблізу. А сёння сядзелі ўжо нашмат вышэй, на старой яблыні. Хаця і ў першы дзень,здаецца, ужо добра ляталі. І хвосцік значна  падрос - хутка змяняюцца і паводзіны мяняюць.