Калі я назіраў за познімі спробамі самца шэрай лескі (Sylvia communis) больш за месяц таму знайсці пару, я меў слабую надзею, што ў яго нешта атрымаецца.
І вось у тым месцы, дзе ён актыўна спяваў, я назіраю маладую птушку! Яна яўна не прыляцела сюды здалёк, а паблізу ніякія іншыя самцы гэтага віду не спявалі. Таму амаль упэўнена можна сказаць, што гэта адзін з патомкаў таго самца.
Значыць, спяваў той самец не дарма!
09-07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 18.07.2020 - 22:03
У Вас не ограда, а вернисаж…
У Вас не ограда, а вернисаж какой-то! Столько всего интересного на нем происходит.
Harrier - 19.07.2020 - 23:48
In reply to У Вас не ограда, а вернисаж… by arktous
Так, сам не чакаў. …
Так, сам не чакаў.
Аказалася, што нават калі месца добра ведаеш, то і там магчымы прыемныя сюрпрызы.