Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і паўночны вецер

Мінулагодняе месца, дзе я здымаў гілёў да пачатку вясны, спрацавала і гэтай зімой. Штораз, як я прыходзіў туды, там або былі птушкі, або іх трэба было пачакаць і яны прыляталі. Але здымаць іх было цяжка. Па-першае, цёмна, а па другое, пазіравалі яны звычайна нядоўга і адляталі то ў блізкі парк, то яшчэ куды.

І вось па дарозе ў "гілёвае" месца я знайшоў новае! 

Здымаць гілей (Pyrrhula pyrrhula) на клёнах яшчэ цяжэй - іх добра бачна, яны асабліва нікуды не адлятаюць бо амаль пастаянна ядуць крылаткі= насенне клёнаў, але мноства галін і ракурс знізу неяк не дазваляе радавацца падобным сустрэчам. Але маё новае месца - асаблівае, таму патэнцыйна шыкоўнае і доўгаграючае. Два не старыя, але ўжо высокія клёны выраслі на крутым беразе Нёмана і калі стаяць на самым версе, то птушкі як раз апынаюцца насупраць цябе або нават ніжэй! Ды і ўраджай быў увосень багаты - хаця вельмі шмат крылатак ужо з'едзена гілямі, шмат яшчэ засталося і такога смачнага ім насення яўна хопіць да вясны.

Адно было кепска - святла было малавата для добрых здымкаў. Але сёння падуў моцны паўночны вецер, які разам з марозам і чарговым снегападам пасля абеду раздзьмуў хмары і аблокі і паказалася сонца!

Калі я падыходзіў да края берага з клёнамі, гілі на ўсялякі выпадак адляцелі. Іх было прыкладна ў два разы больш, чым раней - пад 40 птушак. Аднак я ведаў, што хутка яны вернуцца - так і атрымалася, не прайшло і 5 хвілін. 

Паўночны вецер раздуваў параўнальна доўгае пер'е на целе тых птушак, якія сядалі "няправільна", але яны не надта турбаваліся гэтым - сыты не замёрзне!

https://youtu.be/pIPbKsAWOYw

Працяг будзе.

Гродна, 15-01-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары