Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Маладая шэрая чапля на Нёмане

У той дзень спачатку шэрая чапля (Ardea cinerea) здзівіла мяне, а пазней мы здзівіліся адначасова абодва)

Пасля зімы ў розных месцах на Нёмане ў межах горада засталіся больш ці менш шырокія языкі льда, апушчаныя ў раку. Трыснягу ж амаль не засталося, таму я вельмі здзівіўся, што маладая шэрая чапля падпусціла мяне  зусім без маскіроўкі метраў на 15, рэшткі трыснягу яе не хавалі, а я заўважыў птушку толькі тады, калі яна ўзляцела (((

Чаму я пішу пра тое, што яна маладая? Звярніце ўвагу на тое, што верхняя палова дзюбы ўсё яшчэ цямнейшая за ніжнюю і ззаду, на патыліцы, адсутнічае доўгі чорны чуб - параўнаць можна з дарослай птушкай ТУТ).

Аднак праз нейкі час чапля вярнулася на 'мой' бераг і я стаў паціхоньку набліжацца да яе.  Увесь час, як гэта прынята пад час набліжэння да птушак, я прыпыняўся і здымаў чаплю ўсё бліжэй і бліжэй, ажно за мной пачуліся крокі людзей, якія йшлі ў наш бок. Я вырашыў, што чапля хутка адляціць з-за іх і падрыхтаваўся здымаць уўлёт. Але людзі прайшлі, чапля застался на месцы. І я вырашыў падыйсці яшчэ бліжэй, метраў на 15 - так і атрымаліся некаторыя з гэтых здымкаў.

https://youtu.be/q6o03ySkWvU

 

Праз нейкі час чапля прайшла пешкі па льду ў рэшткі трыснягу і застыла тамдакладна так, як гэта ўмеюць амаль толькі чаплі. Я пачакаў крыху і вырашыў вяртацца. Але аказалася, што гэта не канец маіх прыгодаў з гэтай птушкай, толькі чарговая фота-серыя атрымалася нашмат карацейшай)

Пасля абеду я ізноў здымаў на набярэжнай Нёмана, толькі аб'ектам стала малая коўра. Я зрабіў некалькі яе здымкаў і відэа і праглядаў іх у камеры. Доўжылася гэта можа хвіліны 2 максімум, а калі я падняў галаву, наўпрост мяне і ніжэй, метрах у 7 на льду сядзела шэрая чапля! Яна здзіўлена і прыглушана 'каркнула' і адляцела  на лёд на іншы бераг ракі. Я быў здзіўлены не менш за яе)

Нёман у Гродна, 24-02-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары