Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канаплянкі і самае смачнае

З пачатку мая паступова мяняецца і свежае, гатовае да спажыванне насенне раслін, якое выбіраюць нашы насеннеядныя птушкі. І канаплянкі (Carduelis cannabina) - не выключэнне.

Больш за тыдзень 1-2-3 іх пары пастаянна харчуюцца на невысокім схіле на беразе Нёмана, які не скашваўся з лета мінулага году. Гэта дае птушкам перавагі ў параўнанні з наваколлем: тут ёсць зручныя, больш і менш высокія прысады у выглядзе сухіх мінулагодніх бадылёў, на якія яны пералятаюць з дрэваў пасля таго, як спалоханыя людзьмі-мінакамі, чакаюць больш спакойных абставінаў для спажывання ежы.

Падыйсці дастаткова блізка для нармальных здымак тут аказалася складана - схіл невялікі,  даволі палогі і з-за гэтага праглядаецца толькі параўнальна з невялікай адлегласці, на якую птушкі звычайна не падпускаюць. Але бываюць і выключэнні. 

Калі наваколле праверана і з дрэваў, і з бадылёў, небяспекі нябачна, яны спускаюцца ніжэй і выбіраюць тут самае смачнае. Гэты самец  (самку побач я не бачыў) паступова сам перасоўваўся ўсё бліжэй і бліжэй да мяне:

Ужо раней я бачыў і паказваў ТУТ, як канаплянкі прыгібаюць завысокія для іх расліны з жаданым насеннем і потым спакойна выядаюць яго знізу - не трэба за кожным падпрыгваць каб дастаць. Ды і выбіраць самае спелае так зручней - не есці ж усё запар калі побач такі багаты выбар! Але першы раз я назіраў, як птушкі адрываюць кавалкі адразу з некалькімі  плодзікамі, кладуць на плоскую паверхню (плітка ў гэтым месцы вельмі прыдалася! :) і потым бяруць ежу з яе.

15-16.06.2021, Гродна

Аўтар Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары