Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Маладыя вароны: Вучымся быць гурманкамі

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хаця я ўжо раней бачыў, як шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix) прачэсваюць у пошуках схаваных малюскаў схілы ў Нёмана, а потым разбіваюць ракавіны і з'ядаюць вінаградных смаўжоў (Helix pomatia), параўнаць як гэта робяць маладыя птушкі, было б цікава.

Таму як толькі я ўбачыў маладую варону са смаўжом у дзюбе, я прысеў і стаў здымаць што будзе далей:

Як варона ні старалася засунуць дзюбу унутр ракавіны, нічога ў яе не атрымлівалася. Побач нейкага выніку спакойна чакала другая, таксама маладая птушка. І як толькі смоўж выпаў у першай, другая падхапіла яго, але і ў яе таксама нічога не атрымалася.  Праз хвіліну-дзве абедзве вароны са смаўжом адляцелі, але наўрацці ў іх атрымалася дабрацца да змесціва ракавіны і пазней. Стала зразумела, што маладыя птушкі проста яшчэ не бачылі, як вінаградных смаўжоў 'ускрываюць' дарослыя вароны, а самі яны прыдумаць добры спосаб так і не змаглі.

Вось для гэтага і патрэбна навучанне, каб хутка передаваць новым пакаленням і распаўсюджваць на новыя тэрыторыі эфектыўныя метады здабыцця цяжкадаступнай або новай ежы.

15-09-2021, бераг Нёмана ў Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Некалькі разоў зробяць спробу, а потым усё наладзіцца - будуць пстрыкаць слімакі, як арэшкі. Як казаў А.С. Пушкін "... i досвед, сын памылак цяжкіх,
i геній, парадоксаў сябар, ... "