Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнік: Хто на новенькага?

Дакументацыйныя здымкі

Хаця падзел зімовых тэрыторый паміж крапіўнікамі (Troglodytes troglodytes) пачаўся параўнальна даўно, значныя змены на нашым беразе Нёмана, на якім спілавалі амаль усе дрэвы і кусты на працягу не аднаго кіламетра, напэўна пераблытаў ўсе 'пагадненні' і час ад часу я бачу дзе-нідзе пагоні паміж імі.

Сёння ж сытуацыя выглядала згодна з назвай серыі: крапіўнік пералятаў, часам прыўстаючы на розных раслінах каля самай вады, потым пералятаў на некалькі метраў, ізноў паказваўся зверху на новай прысадзе, але ніхто на яго з іншых крапіўнікаў не трашчаў і не праганяў. І так працягвалася даволі доўга, за раз ён праляцеў з падобнымі 'правакацыямі' ад 30 да 40 метраў уздоўж самай вады, але ніякага супраціву так і не сустрэў.

І я ўспомніў адзін  лепшых савецкіх мульцікаў, у якім галоўны герой пытаў: "Кто там в цари крайний? Никого? Тогда я первый буду!"

Бераг Нёмана ў Гродна, 26-11-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары