Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Второе гнездо, 11:30. Необычную добычу принесла самка, могу ошибиться но весьма похожа на ласку (белое брюхо). Эту добычу крайне сложно было разрывать, по сравнению с полевками, и самка минут двадцать боролось то с голодными птенцами, которые готовы были маму съесть, то с твердокожей жертвой. Позже она бросила это занятие (жалко было ее в эти минуты), и в полноценную борьбу с добычей взялись сами птенцы.

Судя по размерам, жертвой пустельги стала молодая ласка. Думаю, что охота на взрослую особь оказалась бы не в пользу птицы

Сёння самка з другога гнязда 'паставіла' два рэкорды: адразу пасля абеду прынесла наступную палёўку праз 20 хвілін пасля папярэдняй, а ўвечары адляцела каля 17:50 і вярнулася з палёўкай толькі праз 4 гадзіны, у 21:55.

птушкі

А так лятала паляваць за дзень 8 разоў. Карміць малых становіцца ўсё больш цяжка: яны не толькі вырываюць здабычу і стараюцца праглынуць яе, але і калі самка разрывае грызунрў, так напіраюць на яе і хапаюць кавалкі, што ёй цяжка трымаць раўнавагу і адначасова трымаць у лапах палёўку.

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Шмат разоў прыходзілася бегаць вакол малых, каб знайсці здабычу і вярнуць яе для падзелу. Упершыню пачуў, як самка коратка і неяк расчаравана квакае, калі вярнуць здабычу ад малых не можа.

Птушаняты хутка растуць і ўжо двойчы за дзень праглыналі палёвак цалкам і самастойна.

На першым гняздзе толькі самы малодшы яшчэ мае параўнальна шмат пуху на крылах, іншыя птушаняты ўжо выглядаюць амаль як дарослыя самкі, толькі цямнейшыя і з рэшткамі пуха на галаве - там яго найцяжэй пачысціць.

птушкі

птушкі

Хаця і самец, і самка ўсё яшчэ часам разрываюць малым здабычу, часам тыя спраўляюцца з гэтым і самастойна, але чамусьці не вельмі спрытна.

птушкі

Самка з другога гнязда сёння зрабіла 8 вылетаў на паляванні і з апошняга да ночы на гняздо не вярнулася.

Птушаняты, як і ў папярэднія дні, дзеляцца на групкі і распаўзаюцца па нішы. Але самка прыдумала правільную тактыку - да каго несці палёўку пасля вяртання на гняздо. Яна сядае паміж групкамі і птушаняты шсё роўна збягаюцца да яе з абодвух бакоў каб есці)

птушкі

птушкі

Зараз часта самка аддае задбычу вырваць у сябе, а потым бегае вакол малых, каб адабраць яе і разараваць-падзяліць. Пасля трэцяга прылёта палёўка аказалася зусім невялікай і пакуль самка думала вяртаць яе і дзяліць ці не варта, малы, які яе выхапіў, паспеў яе праглынуць, цалкам)

птушкі

Былі і іншыя падзелы здабычы, калі самцы ўжо цяжка не аддаць яе малым у непачатым ці часткова з'едзеным выглядзе.

Есть какая то новая информация о выпавшем пятом птенце? Возможно ли его вернуть назад в нишу? Большие сомнения, что его одного где то внизу на дереве будут подкармливать родители, а уже сутки прошли после незапланированного вылета...

На наступным тыдні іншыя птушаняты з першага гнязда хутчэй за ўсё пачнуць выпрыгваць-вылятаць з нішы. Самі.

Таму спрабаваць вярнуць у нішу гэтага выглядае і маларэальна, і без асаблівага сэнсу. Калі бацькі не будуць карміць яго зараз там, дзе ён сядзіць і просіць есці недалёка ад роднай нішы, то і іншых карміць пасля вылету не будуць.

Выпавший птенец найден местными жителями и принесён в ветклинику. Благодаря сотрудникам ветклиники птенец вместе с ещё одним слётком после передержки возвращены на крышу.

фото

На першым гняздзе галоўная актыўнасць птушанят - чысціць сябе ад пуху. У перапынках ад гэтай важнай справы яны і ляжаць, і спяць, і бегаюць па нішы і трэніруюць як крылы, так і лапы - хапаюць віртуальных палёвак і выпускаюць іх)

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Самка ўжо не штораз стараецца вярнуць выхапленую птушанятамі палёўку, але калі хоча, то ў яе гэта паступова атрымліваецца і тады яна стараецца накарміць птушанят кавалкамі здабычы, якую для іх разрывае.

птушкі

Cёння самка з другога гнязда лятала паляваць не менш 10 разоў і кожны раз прыносіла на гняздо палёўку.

птушкі

Але з-за таго, што першыя палёты атрымаліся працяглымі, па 1,5 гадзіны, птушаняты кожны раз аказваліся ізноў галодныя і вырывалі ў самкі палёвак. Таксама - як і ўчора - двойчы самцы трэба было выбраць паміж групкамі птушанят - каго з іх карміць? Але сёння выбар атрымаўся лягчэйшы - дзе першымі заварушыліся і пачалі крычаць, туды яна і несла здабычу.

птушкі

птушкі

птушкі

Як і раней, двойка старэйшых атрымлівае найбольш і часам 3-4 выглядаюць дзіўна неактыўнымі, але увечары і яны ўжо стараліся вырываць ежу як у мамы, так і ў сіблінгаў.

Сёння заўважыў першыя, яшчэ зусім непрацяглыя трэніроўкі крыльцаў.

В районе гнезда 1 наблюдается новая пара или пара из гнезда в соседнем доме. Пара садится на парапет, самец летает перед домом с позывкой, как при токовом полёте. В 20:58 самец залетел в гнездо 1.

Он выпал вчера из гнезда 😭 около 5:40 утра, в чате писали, что пытался отрыгнуть шерсть, но я не поняла, так ли это, он как-то странно себя вёл, дезориентированно, перед падением (детальнее смотреть я не смогла, тяжело морально)

Птенец обнаружен в 20:05 на дереве на высоте 3 этажа. Кричит, перелетает.

У птенца, выпавшего 10.06, кольцо на правой лапе.

Старэйшыя птушаняты з першага гнязда ўжо амаль пазбавіліся ад пуха, але махавыя (самыя доўгія пер'і на крылах) і рулявыя (на хвасце) яшчэ растуць і асабліва кароткае менавіта пер'е хваста. Справа тут у тым, што яно адрастае апошнім і да канчатковага памеру ўжо пасля вылету птушанят з гнязда. Бо ў гняздзе мала месца для ўсіх з доўгімі хвастамі, а крылы можна скласці і яны не будуць так перашкаджаць іншым.

птушкі

Часам птушаняты разрываюць здабычу, якую прынеслі бацькі, самастойна.

птушкі

Але самка стараецца ўсё яшчэ дзяліць палёвак калі хоча і можа, - які рабіла раней, толькі цяпер кавалкі значна павялічыліся.

птушкі

птушкі

Птушаняты ўсё больш часу праводзяць на краю нішы і сочаць за жыццём навокал.

птушкі

Сёння самка з другога гнязда лятала паляваць не менш за 11 разоў і штораз прыносіла птушанятам палёвак.

птушкі

Птушаняты ўжо змянілі пухавы ўбор на больш шчыльны і у іх у гэтыя дні ўсталёўваецца ўласная біяхімічная тэрмарэгуляцыя. Таму яны часам не сядзяць без мамы, прытуляючыся адзін да аднаго, а распаўзаюцца па нішы. І з-за гэтага сёння было 2 цікавых сытуацыі. Зранку птушаняты падзяліліся па двое і сядзелі прыкладна ў метры група ад групы, таму самка, якая прыляцела з палёўкай, была вымушана выбіраць адну з груп і да яе несці разрываць здабычу. Глядзела яна ўлева-управа-улева-управа і выбрала правых.

птушкі

птушкі

птушкі

Птушаняты з 'абдзеленай' групы даволі хутка прыкараскаліся да самкі  і яна павярнулася да іх і пачала карміць, таму яны нічога не прайгралі)

Увечары сытуацыя паўтарылася, толькі там выбар быў лягчэйшы і хутчэйшы: птушаняты падзяліліся на 3 і 1. Таму лагічна было, што самка выбрала карміць траіх, а той адзін таксама хутка падцягнуўся пакушаць)

птушкі

Першы і самы старэйшы малы яўна вылучаецца памерамі і звычайна атрымлівае найбольш ежы, але і іншыя не галадаюць і могуць і нешта вырываюць для сябе.:

Хаця птушаняты з першага гнязда выглядаюць і памерамі, і знешне амаль як дарослыя птушкі, самастойна разарваць грызуна для іх яшчэ праблема. Цікава, што звычайна калі нехта з іх бярэцца за гэта, іншыя асабліва не 'дапамагаюць')

Самец сёння не рызыкаваў карміць іх, а вось самка, як і раней, не толькі вяртае вырваную птушанятамі здабычу каб разарваць яе для ўсіх, але і адшукваеі і вяртае нават недаедзеных палёвак, якіх малым атрымалася вырваць пад час падзелу)

Здаецца, другі дзень птушаняты не толькі спяць, трэніруюць крылы і як хапаць лапамі віртуальную здабычу, але і з цікавасцю назіраюць за наваколлем з нішы.

птушкі

птушкі

птушкі

 

Сёння ізноў атрымаўся складаны дзень для сям'і з другога гнязда. Хаця самка лятала паляваць 11 раз на працягу дня і штораз прыносіла рознага памеру палёвак, птушаняты кожны раз былі галодныя. З-за гэтага амаль штораз напіралі на самку і ёй прыходзілася мяняць пазіцыю і пераносіць палёўку так, каб было зручна карміць малых.

птушкі

птушкі

Адзін раз самка 'пажартавала' і дала выхапіць у сябе невялікага грызуна аднаму з птушанят, а ён пачаў яго праглынаць цалкам) Самка потым бегала за ім і доўга не магла вярнуць, как разараваць на кавалкі і накарміць усіх.

Птушаняты ўжо вандруюць амаль па ўсёй нішы, і не толькі за самкай каб быць бліжэй да яе і ежы.

птушкі

Самка - як іўчора - толькі аднойчы знайшла магчымасць пасядзець над птушанятамі, але атрымалася гэта не вельмі добра.

На першым гняздзе да абеду птушаняты стараліся самі разадраць і з'есці грызуноў, а пасля абеду самка ўсё ж вырашыла ім дапамагаць і карміць як і раней.

Тады птушаняты ізноў стараліся вырываць у яе здабычу ці яе рэшткі і праглынаць іх адразу, што не заўсёды атрымлівалася)

Самцы часам прыходзілася сілай адбіраць і дзяліць тое, што яна экспрапрыіравала ў экспрапрыятараў.

птушкі

птушкі

птушкі

Уначы замёрз самы маленькі, 5-ы малы на другім гняздзе. На працягу дня яго затапталі ў жвір.

птушкі

З самага ранку самка прынесла на гняздо хутчэй за ўсё маладога шпака без галавы. Птушаняты ўвесь дзень былі галодныя, а зранку нават 'ганялі' самку па нішы - так напіралі на яе, што яна была вымушаная перакладваць шпака некалькі разоў у новае месца. Самка нават прапнавала птушанятам ногі шпака і яны доўга дуўыліся каб іх праглынуць. У аднаго атрымалася, у другога не і самка забрала тую ногу і праглынула яе сама.

птушкі

птушкі

Усяго самка адлятала на паляванне 9 разоў на працягу дня і потым прыносіла палёвак ці іх недаедзеныя часткі. Птушаняты хутка растуць і добра заўважныя старэйшыя і малодшыя, старэйшым дастаецца больш ежы, але з-за таго, што самка вымушаная перакладваць ежу з-за напору птушанят, часам малодшыя апынаюцца ў больш выгаднай пазіцыі і атрымліваюць частку здабычы.

птушкі