Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Ремезы на весеннем корме.

Ремез.

Ремезы достраивают гнездо и кормятся на цветущих березах и ивах.

29.04.2022, Могилевский район.

 

Ремез.
Ремезы.
Ремез.
Гнездо ремеза в процессе строительства.

Каментары

Вось як запраграмавана ў іх: шукаць прыдатную галінку, збіраць патрэбны матэрыял і рабіць такое гняздзечка, як "рукавічка". Сапраўдныя прафесійныя вязальшчыцы. Калі ціха сядзець, то яны не зважаюць, і працягваюць сваю працу: можна назіраць, фатаграфаваць. 

Калі ў такім гняздзе, якое боўтаецца на ветры ў розныя бакі правядзеш два тыдні як зародак у яйку, а потым яшчэ два тыдні як птушанё, потым можна збіраць насякомых на тонкіх галінках, якія таксама гойдаюцца. ну і гняздо будаваць у падобных умовах ужо не цяжка)

Это как же получается: с умением строить гнезда  определенным образом возникает новый вид и  распространяется на какой-то территории. Но птицы не обмениваются опытом, а значит, действуют в алгоритме, который мы называем программой. Значит в начале вида стоит одна особь (пара), и все особи одного вида являются родственниками. Вот вам Адам и Ева.(Все вышеизложенное  является вопросами).

Не думаю, што форма і места размяшчэння ці матэрыял гнязда маюць нейкае важнае значэнне пры відаўтварэнні.

Бо найбольш тут важныя розныя фактары, якія прыводзяць да відавой ізаляцыі - немагчымасці размнажацца з відам-папярэднікам. Таму гэта або тэрыторыя, дзе папярэднік не сустракаецца, або іншы час размнажэння, або іншыя рытуалы і песня (каб адрознівацца) ну і афарбоўка ці нейкая сумесь гэтага. Фармальна першая пара, якая не будзе размнажацца па нейкіх прычынах з прадстаўнікамі віда-папярэдніка і ёсць Адам і Ева новага віду, але як хутка новы від узнікне і колькі трэба такіх пар каб існаваць і паступова ўзмацняць ізаляцыйныя механізмы, цяжка сказаць.

А гняздо ўжо другасная рэч, хаця і важная пазней, пасля ўтварэння пары. І калі новая форма гнязда дае яўныя перавагі перад ранейшай, то, канешне, яна будзе рапаўсюджвацца і пэўна хутчэй як 'генетычная праграма', чым культурная перадача ад бацькоў дзецям ці іншым, хто гэта можа ўбачыць і паўтарыць.

Я заўважыў, што ўсе гнёзды ремез (якія я выяўляў) будаваліся на галінках верб. Галінкі верб, вядома гнуткія і ломкія, але ім яны падабаюцца. На гэтых здымках гняздо на галінцы бярозы. Цікава, а на якіх дрэвах вы назіралі гнёзды ремез?