Дакументацыйныя здымкі
Не так даўно я назіраў і здымаў другі вывадак рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) у гэтым месцы і таму зусім не чакаў, што там зараз могуць выляцець і іншыя, ды яшчэ і ў такой колькасці.
Дакладна цяжка сказаць з колькіх гнёзд цяпер выляцелі чарнушкі ў гэты раз, таму што малыя добра лятаюць і хаця часта стараліся трымацца побач па 2е (часцей) ці па 3е (значна радзей), аднак і свабодна перамяшчаліся на тэрыторыі каля гектару і адрозніць іх і падлічыць не даваліся) Думаю, што мінімум там былі птушаняты з 3, а максімум з 5 вывадкаў.
Таму з вельмі розных месцаў: ад сцежкі паміж ракой і агароджай набярэжнай і б. завода, з кустоў і невысокіх вербаў, лесвіцы і дарогі пад мастом часта даносілася рэзкае, гучнае і непрыемнае (для мяне)) стракатанне галодных птушанят, якія бачылі дарослых з ежай перад сабой. Але гэтая шматлікасць і пастаянныя перамяшчэнні птушанят уносілі блытаніну ў мае планы. І часам, не дачакаўшыся прыносу ежу адным, я шукаў іншых, чакаў, але беспаспяхова і зноў знайходзіў галодных рудахвостак па трэску, але там ўжо было запозна на здымкі кармлення...
Некаторыя птушаняты і самі выдатна спраўляліся з насякомымі і іншымі дробнымі бехрыбетнымі, якія прабягалі побач. Часцей за ўсё гэта былі мурашкі, але і большыя памерам макрыцы (гл. два здымкі ніжэй) ахвотна праглыналіся паміж порцыямі ежы ад бацькоў. І нават не зусім 'ад бацькоў', а ад самак, таму што ніводнага самца, які б карміў птушанят я за прыкладна гадзіну назіранняў там так і не ўбачыў.
Гродна, 01-08-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 08.08.2022 - 16:12
Вельмі цікавыя сцэнкі і…
Вельмі цікавыя сцэнкі і партрэты!
Harrier - 08.08.2022 - 21:56
Дзякуй, Мікалай.
Дзякуй, Мікалай.