Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Другі вывадак рудахвостак-чарнушак

рудахвостка-чарнушка

Дакументацыйныя здымкі

Знаёмыя, высокія і рэзкія гукі на беразе Нёмана нечакана нагадалі, што лета пераваліла на другую палову і недзе побач 'верашчаць' бацькам пра тое, што галодныя, злёткі рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) з другога сёлета вывадку.

Аднаго з птушанят было цяжка не заўважыць - ён сядзеў зусім адкрыта на агароджы набярэжнай, другі ж не менш гучна нагадваў пра сябе ў некалькіх метрах збоку з нізкіх кустоў ажыны. Самка, якая карміла іх не радзей за раз у 5 хвілін, ведала як змяніць выбар 'адкрытага' на больш бяспечны. І гэта аказаўся не трэск трэвогі, а чаканне з ежай на свайго падлетка ў некалькіх метрах ад месца, дзе ён сядзеў. І кожны прынос ежы аказваўся ўсё бліжэй да густых і высокіх вербаў побач, куды, у рэшце рэшт, яна і  'завяла' злётка.

Аказалася, што не гледзячы на свой вельмі дзіцячы выгляд, малы ўжо выдатна лятае і мог бы - калі б захацеў - пераадолець адлегласць ад агароджы да бяспечнай вярбы за адзін раз. Але пэўна думаў, што на адкрытым месцы маме будзе яго лягчэй знайсці і накарміць)

Гродна, 25-07-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі