пачынаю выкладаць свой дзёньнік з сярэдняй Азіі
Ташкент.
25 лютага адправіліся з аэрапорту Менск 2 у Маскву. Прыбыўшы праз 1.1 гадзіну ў Шарамецева-1, адтуль прыйшлося ехаць у Шарамецева-2 (тэрмінал Ф). Праезд у гарадзкім транспарце коштуе прыкладна 1 даляр (28 руб.). Наш багаж прыйшлося забраць. У аэрапорце прыйшлося чакаць амаль 7 гадзін, аселі ў рэстаране сушы, дзе выклалі за ежу прыкладна па 20 эўра... пры пасадцы на аўтобус трэба было прапускаць праз сканер нават боту, апрануўшы палітэленавыя сьляды.
У 21:00 летак на Ташкент. Гэта быў вялікі аэробус. Да Ташкента ляцець 3:45 гадзін. А розьніца паміж Беларусю і Ўзьбекістанам 3 гадзіны. Таму ў Ташкент мы прыбылі ў 3:05. Пасьля маруднага мытневага кантролю. Спачатку быў пашпартны кантроль, потым мы толькі змаглі забраць свой багаж, я забраў свой заплечнік з адарванай шлейкай, што мяне крыху неабрадавала. Пасьля гэтага правер багажа, трэба запаўняць дзве бессэнсоўныя дэклярацыі… нас сустрэў Раўшан. Ён нас засяліў у РАДУС-гатэль, умовы іх дастаткова нармалёвыя.
26 лютага.
Сёньня мы будзем у Ташкенце. Я праспаў да 12 гадзін. Мяне абудзіў голас майны. Дарэчы праз сон я так і зразумеў, што недзе сьпявае менавіта яна, а так як яна ў Беларусі ня водзіцца, я падумаў, што я сплю, а калі адчыніў вочы, узгадаў, што я ўжо ў іншым канцы сьвету.
Памыўшыся, мы вырашылі азнаёміцца з мясцовасьцю.
Ташкент мяне зьдзівіў сваёй прыгажосьцю. Не, ён не багаты горад, але ў ім ёсьць свая архітэктура, якая адрозьнівае яго ад іншых гарадоў: вузкія вулачкі, якія не разьбіваюцца на кварталы, а разбягаюцца па горадзе, утвараючы своеасаблівы лябірынт, зь якога часам складана выйсьці. Цэнтральныя прашпекты шырокія, можа й па-гэтаму падаецца, што машын ня так і багата ў горадзе. Аўтатранспарт складаецца ў аснове з ДЭЎ і Шэврале, прычым яны ў большасьці мадэляў адрозьніваюцца толькі значкамі, а кузавы адныя і тыя ж. Старых аўто мала, хоць аўтамабілі і не дарагія, але новыя, што таксама прыемна зьдзівіла. Дамы ўздоўж цэнтральных прашпектаў шматпавярховыя, а ўглыбіні у асноўным дамы нізкія, 2-3 павярховыя і цесна прылеплены адзін да аднаго. Часам сустракаюцца прыгожыя палацы. Блукаючы па вулачках нечакана ўбачылі прадстаўніцтва Emirates Bird Breeding center.
Вярнуўшыся, мы вырашылі паабедаць. Валера з Эдуардам харчаваліся ў гатэлі, а я пайшоў у горад, знаёміцца з мясцовымі стравамі дый чамусьці падумаў, што ў гатэльнам рэстаране будзе дорага і не смачна. Я не памыліўся, хаця б па таму, што тут маем сябрам размянялі даляры па курсу 1535 сўм, хаця ў горадзе я разьмяняў грошы ў эквіваленце - 1 у.е. = 2135 сўм, а на кірмашы, куды я патрапіў пазьней мянялы мянялі па 2170.
Запыніўся ў кавярні недалёка ад гатэля, яна была зь эўрапейскай кухняй, што мяне ня вельмі расчаравала, так як у кавярні панавала дызайнэрская прыгажосьць і цішыня.
Вярнуўся ў гатэль ненадоўга, амаль адразу пайшоў рабіць шопінг і знаёміцца з мясцовымі коштамі. Нічога дабротнага не знайшоўшы, апынулся на кірмашу, дзе набыў сабе красоўкі за 35 000 сўм. А таксама панабываў рознай садавіны і абрыкосавых арэшкаў…
Вярнуўшыся ў гатэль мяне чакала прыемная нечаканка. Прыехаў Эрык з Франсісам, заўтра едзем у Наваі, дзе і будзем працаваць……
Першыя пачуцьці ад Узьбекістана істотна розьняцца ад Казахстана. Я гатовы быў ехаць у крыху дзікаватую азіяцкую краіну, але мяне зьдзівіла тое, што тут адсутнічае агрэсія. Людзі цалкам культурныя. Ты запытваеш розныя рэчы і цябе кожны імкнецца растлумачыць. Хоць правіла дарожнага руху ў іх таксама сьпецыфічныя. Страшна часам перайсьці праз зялёнае сьвятло, а тым больш, калі адначасова гарыць чырвонае і зялёнае, так як кіроўцы палагаюцца не на колеры сьветлафора, а на ўласную інтуіцыя. Але пад вечар я зразумеў, што тут спецыфічная гармонія, дзе пешаход пераходзячы дарогу робіцца быццам бы таксама кіроўцай і інтуітыўна прапускае, ці не прапускае аўто. Мяне зьдзівіла, як адзін хлапец спакойна перайшоў па дыягагалі перакрыжаваньне перапоўненае машынамі, супрацоўнікі ДАІ былі побач, але яны не чапляліся да пешаходаў.
Надвор’е. Пахмурнае, часам кропаў дробны дождж, але тэмпература +6 - +8, усё казала на тое, што Ташкент чакае вясна.
Сярод птушак мы бачылі толькі майны, якія адчувалі сябе тут сапраўднымі гаспадарамі. Мне вельмі падабаецца гэтая птушка, я думаю, што яна вельмі разумная. Таксама бачылі палявых вераб’ёў, шэрую варону, малую туркаўку, сароку і сініцу, магчыма бухарскую…
27 лютага
Сёньня мы з самага ранку адправіліся цягніком у іншы горад НАВОІ, ён знаходзіцца ў 6 гадзінах ад Ташкента. Ехалі ў камфортным вагоне з шырокімі скуранымі крэсламі. Нажаль, шкло там, дзе я сядзе запацелае, таму я амаль нічога ня бачыў, што рабілася за вакном, таму з чыстым сумленьнем праспаў паўдарогі. У Навоі нас сустрэлі і мы паехалі на месца працы, умовы і характар работы застанецца ў таямніцы па жаданьню наймальніка. Пазнаёміўшыся з персаналам, мы вырашылі заняцца бёдуочынгам. Мясцоваць, дзе мы будзем жыць вельмі нагадвае Міссур у Марока – такая ж гара побач, рэдкая палын, вось толькі глеба гліністая. Вакол усё шэрае, нагадваючы, што зараз зіма, ня гледзячы, што надвор’е +8, а замест сьнега кропае дождж.
Птушкі, якія мы тут убачылі мала адрозьніваюцца ад беларускіх:
- буланныя ўюркі 8 ас
- сьмяцюхі – вельмі шмат
- палявы лунь – 2 самца і 2 самкі
- падкаменка-плясунья (?)
- пустальга звычайная
- гракі
- шэрыя вароны
- сарокі
- майны
Прыехаўшы, нас чакала дэдэктыўная гісторыя. Нашыя французскія сябры Маэль і Валентайн, а таксама гішпанец Альфонсо, якія прыехалі яшчэ тыдзень таму, былі затрыманы на Ўзьбекска – Туркменскай мяжы. Прычым яны ня мелі з сабой аніякіх дакумантаў. Іх пратрымалі больш за суткі і пагражалі вялікім штрафам. Нашчасьце, усё абышлося і пад вечар яны вярнуліся ў летнік, дзе нас чакала цёплая сустрэча…
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Белахвост - 27.02.2010 - 22:05
Да-ааааааааааааааааааааааааа
Да-ааааааааааааааааааааааааа! Раскидало брестских по миру!!!
Белахвост - 27.02.2010 - 22:06
По-больше фоток кидай, очень
По-больше фоток кидай, очень интересно!
Harrier - 27.02.2010 - 23:50
In reply to По-больше фоток кидай, очень by Белахвост
Дзякуй за цікавы дзёньнік!
Дзякуй за цікавы дзёньнік! Пішы і разьмяшчай яшчэ! І фоткі добрыя, і тэкст цікавы.
Прывітаньне ўсім нашым і ненашым.
А я думаю - куды гэта Фрылансер прапаў?..
АВ (госць) - 28.02.2010 - 00:09
цікава чытаць, дзякуй. Я быў
Harrier - 28.02.2010 - 01:02
In reply to цікава чытаць, дзякуй. Я быў by АВ (госць)
Толькі цяпер заўважыў, што
Толькі цяпер заўважыў, што сьветлафор на фотцы апказвае адначасова і чырвоны, і зялёны. І без непатрэбных стрэлак...
Алесь (госць) - 28.02.2010 - 12:42
Дзякуй, вельмi цiкавы