Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Першыя - дзіўныя - амялушкі

амялушка

Хаця першых сёлетніх 'зімовых' амялушак (Bombycilla garrulus) адзначылі на поўначы Беларусі прыкладна месяц таму, 'мае' чакалі каб паказацца да сёння, на сонечны дзень ў самым пачатку лістапада.

Я спускаўся ў скверык на тым беразе ракі, калі пачуў іх голас. Але з-за таго, што было гэта здалёк, я не быў на 100% у гэтым упэўнены. А ўжо ў скверыку ўбачыў, як нейкія птушкі памерам з дразда пералятаюць з адной вяршаліны самых высокіх дрэваў там на іншыя. Я навёў на адну з іх камеру - амялушка! Пералёты працягваліся, прычым ўсяго там было і прымала ў іх удзел 3 птушкі. Яны зрываліся з верхніх галін, праляталі некалькі метраў і паўколам вярталіся ў тое самае ці новае месца на тым жа або суседнім высокім дрэве. Выглядала гэта як паляванне на насякомых нейкіх вялікіх валасяніц-мухаловак. 

Праз некалькі секунд 'адпачынку' такі палёт працягваўся амялушкамі амаль па чарзе. І я ўжо сапраўды пачаў думаць, што магчыма яны і насамрэч палююць на небачных мне здалёк насякомых - дзень быў не толькі сонечны, але і параўнальна цёплы. Аднак ужо ў хаце на маніторы кампутара ўбачыў, што елі амялушкі сваю ўлюбёную ежу - ягады амялы. І менавіта яны, неператраўленай стужкай, звісалі з клаакі адной з птушак.

Што ж насамрэч рабіла там гэтая дзіўная тройка, я так і не даведаўся. Бо пачуў аднекуль спераду выразнае 'свірі-свірі'  і ў небе з'явілася чародка з 30-40 амялушак, якая праляцела збоку ад мяне паралельна рацэ, да яе далучыліся і 'мае' птушкі. Потым яны ўсе павярнулі і высока пераляцелі на наш бераг, дзе і згубіліся ўдалечыні. А недалёка ад мяне грак пагнаўся за шуляком-карагольчыкам, які, хутчэй за ўсё, і быў прычынай вымушанага пералёту амялушак.

Гродна, 02-11-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Красивые снимки! А вот то что ловят насекомых, скорее всего так и есть. Такое же поведение свиристелей над верхушками тополей наблюдал весной (02.04.2023). Они 100% ловили насекомых.

Дзякуй за пацверджанне маёй здагадкі. Але за мінулыя дні амаль штодзень бачыў розную колькасць амялушак і паназіраў за іх паводзінамі. І, здаецца, што бачыў падобныя ж палёты асобных птушак, толькі былі яны не так кідаліся ў вочы як тыя, якія апісаў вышэй. Але там яўна было без насякомых - ляталі амялушкі ніжэй і не так хутка. І цяпер я сумняюся, што  і ў першы раз палёты былі, каб злавіць насякомых. Але ўсё можа быць, іншай тэорыі каб растлумачыць іх я не маю = будзем назіраць далей.