Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія савукі: Праверка пары?

вялікі савук

Напэўна кожную вясну я бачу вельмі падобную гісторыю і кожны раз інтэрпрэтую яе аднолькава, як праверку пары.

У гэты раз самку і самца вялікага савука (Mergus merganser)  я заўважыў недалёка ад берага ракі за сотню метраў ад старога маста. Яны трымаліся побач і час ад часу ныралі - рыбачылі. Прычым самец заўсёды, хаця б на 3-4-5 метраў трымаўся далей ад берага - і людзей на ім, чым самка. І калі атрымлівалася так, што самец вынырваў, а самка яшчэ не, ён чакаў і не ныраў пакуль не бачыў дзе вынырнула яна. Калі сама была параўнальна далка, ён стараўся скраціць адлегласць паміж імі да некалькі метраў і толькі тады ныраў ізноў. Выглядала, што самец пільнаваў самку, а яна чамусьці вырашыла рыбачыць не ў самым бяспечным месцы. Самец жа меў небагаты выбар: або трымацца побач з партнёркай і адчуваць сябе не зусім бяспечна, або адляцець без упэўненасці, што самка паляціць з ім. І ён выбраў першае. Самка ж правярала рашучасць самца застацца з ёй у няпэўных сытуацыях, бо менавіта ў такіх ён і быў ёй патрэбны перш, чым яна сядзе на яйкі ў дупле ці нары.

Плынь за мастом паступова зносіла птушак усё бліжэй і бліжэй да адкрытага месца, на якім стаялі і сядзелі з вудамі з пяток рыбакоў. Я йшоў прыкладна паралельна з савукамі  і не ведаў, што яны зробяць калі даплывуць туды. Аказалася, што самка вырашыла толькі адплыць метраў на 5-6 далей ад берага і людзей на ім, але не адляцела. Застаўся побач з ёй і самец, але як і раней, за самкай.  Некалькі метраў за рыбакамі яна падплыла да берага і амаль выйшла на яго, чысцячы пер'е. Самец таксама падплыў і чакаў на яе. Але тут адзін з рыбакоў, бліжэйшы да іх, вырашыў падыйсці да адной са сваіх вудаў і наблізіўся метраў на 10, заблізка нават для самкі. Пара хутка адплыла, а потым самка пачала разбег па вадзе і ўзляцела, не адстаў ад яе і самец. І яны паляцелі, на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, уверх па плыні.

Нёман у Гродна, 22-03-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі 

Каментары