Дакументацыйныя здымкі
Цяжка дакладна сказаць, калі ў нас пачынаецца восень, але адной з яе рыс, несумненна, з'яўляецца пераход варон і гракоў на харчаванне грэцкімі арэхамі ў нашых паселішчах. І вось учора я ўпершыню, пасля амаль паўгадовага перапынку, ізноў убачыў як шэрая варона (Corvus (corone) cornix) знайшла, разбіла і пачала есці грэцкі арэх. Але ўжо 'новага ўраджаю'.
Першыя два этапы (дзе знайшла і як разбіла) я прапусціў, а вось трэці адбываўся ў даволі дзіўным месцы нават для прызвычаеных да мітуслівага жыцця гарадзкіх птушак: варона пачала есці арэх на нешырокім газоне ў ажыўленага перахода на ўскрайку дарожнага кальца і зусім побач, у метры ад яе, пастаянна спяшаліся па сваіх справах людзі.
Здаецца, ніхто акрамя мяне не заўважыў чым занятая варона, але гэта было не так - у 3-6 метрах ад вароны туды-сюды хадзілі па тым самым газоне два гракі і яўна хацелі ёй дапамагчы)
Арэх быў ускрыты не ідэальна - або не хапіла досведу, або часу каб зрабіць гэта добра, або і аднаго і другога, аднак варона старалася дастаць ядомую частку толькі праз чвэрць адломленага шкарлупіння. З гэтым былі цяжкасці і напэўна птушка зразумела, што хутка дастаць увесь арэх праз такую невялікую адтуліну не атрымаецца і вырашыла змяніць месца абеду на больш спакойнае, таму і адляцела з газону ў бок ціхай вулачкі з аднапавярховай забудовай. Гракі, як 'сапраўдныя цімураўцы', паляцелі за ёй)
Грдна, 10-09-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 11.09.2024 - 18:58
Не хапіла вароне ўмення,…
Не хапіла вароне ўмення, вопыту і цярпення...