Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Варона і дрот: Ніколі не здавайся!

шэрая варона

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Усё ж вясна - вельмі ўдзячны на цікавыя назіранні час, нават у горадзе і нават больш - у яго цэнтры. 

Я не бачыў самага пачатку як шэрая варона (Corvus corone cornix) знайшла доўгі кавалак дроту па схіле пад касцёлам бернардынцаў, але яна не адступала ад яго і я пачаў здымаць, зацікаўлены чым гэта скончыцца. Справа ў тым, што ўбачыць кавалак алюмініевага дроту ў сучасных гнёздах розных відаў крумкачовых не такая ўжо рэдкасць. Але ўбачыць дзе птушкі яго бяруць і як траспартуюць у гняздо, мне яшчэ не даводзілася.

Спачатку птушка вызваліла параўнальна доўгі кавалак (метра 2,5 - максімум 3) з пад пяскуці зямлі, якой ён быў часткова прысыпаны. Ну а потым пачалося яго перамяшчэнне вышэй на схіл:

Калі стала зразумела нават мне, што ў такім, амаль цалкам распраўленым выглядзе яго няма як перамяшчаць, птушка пачала з дапамогай дзюбы і ног згібаць дрот у розных месцах так, каб гэтыя сагнутыя адрэзкі мелі б прыкладна роўную даўжыню. На ўсё гэта  - ад пачатку маіх назіранняў да іх канца - птушцы спатрэбілася толькі каля 3,5 хвілін. І калі я ўжо не верыў, што ў вароны можа нешта атрымацца, яна ўзяла складзены дрот пасярэдзіне і не зусім ўдала, але паляцела з ім паміж дамамі. А варон'іх гнёздаў там хапае.

Гродна, 12-03-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары