Дакументацыйныя здымкі і відэа
Усё ж вясна - вельмі ўдзячны на цікавыя назіранні час, нават у горадзе і нават больш - у яго цэнтры.
Я не бачыў самага пачатку як шэрая варона (Corvus corone cornix) знайшла доўгі кавалак дроту па схіле пад касцёлам бернардынцаў, але яна не адступала ад яго і я пачаў здымаць, зацікаўлены чым гэта скончыцца. Справа ў тым, што ўбачыць кавалак алюмініевага дроту ў сучасных гнёздах розных відаў крумкачовых не такая ўжо рэдкасць. Але ўбачыць дзе птушкі яго бяруць і як траспартуюць у гняздо, мне яшчэ не даводзілася.
Спачатку птушка вызваліла параўнальна доўгі кавалак (метра 2,5 - максімум 3) з пад пяскуці зямлі, якой ён быў часткова прысыпаны. Ну а потым пачалося яго перамяшчэнне вышэй на схіл:
Калі стала зразумела нават мне, што ў такім, амаль цалкам распраўленым выглядзе яго няма як перамяшчаць, птушка пачала з дапамогай дзюбы і ног згібаць дрот у розных месцах так, каб гэтыя сагнутыя адрэзкі мелі б прыкладна роўную даўжыню. На ўсё гэта - ад пачатку маіх назіранняў да іх канца - птушцы спатрэбілася толькі каля 3,5 хвілін. І калі я ўжо не верыў, што ў вароны можа нешта атрымацца, яна ўзяла складзены дрот пасярэдзіне і не зусім ўдала, але паляцела з ім паміж дамамі. А варон'іх гнёздаў там хапае.
Гродна, 12-03-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 18.03.2025 - 13:22
Цікавае назіранне. Шэрыя…
Цікавае назіранне. Шэрыя крумкачы вельмі разумныя і назіральныя птушкі. Хутка навучаюцца, і з добрай памяццю.
svetlana vranova - 18.03.2025 - 17:17
Dzima, usie tvai naziranni i…
Dzima, usie tvai naziranni i video cikavyja, alie heta - dlia mianie - najbolš cikavaie z usich!
Vinšuju z naziranniem i dziakuju, što padzialiusia. :)
Harrier - 18.03.2025 - 18:29
Шчыры дзякуй! Тут больш…
Шчыры дзякуй!
Тут больш птушкі вінаватыя, не я)