Сокал-Пустальга LIVE-2025: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2025: Brest, Belarus 16-ы сезон :: 16th season

2-я гнездавая ніша :: Nest II

5 6
           
Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
           

 

 

 

Comments

У 17:27 самец прыляцеў з палёўкай і амаль 2 хвіліны заманьваў самку ў гнездавую нішу.

Яна з крыкамі прыляцела, але ўжо мела палёўку - іншую - у лапе! Адабрала яшчэ адну і адляцела есці.

птушка

птушка

птушка

10:58 - пасля працяглых пералётаў і крыкаў з самцом і без яго з нішы і ў нішу, а потым 'роздумаў' у правільным куце, самка, здаецца, паглыбляе гнездавую ямку ў мёртвай зоне пад камерай.

У 13:05 самка даела палёўку, пакрычала, зайшла ў нішу і доўга перабірала-перакладвала там жвір.

птушка

Але паглыбляць гнездавую ямку стала не ў патрэбным нам куце, а ў мёртвай зоне камеры (

16:43 -нарэшце самец прынёс частку грызуна і перадаў самцы ў гнездавой нішы.

птушка

Самка настолькі галодная, што нават не есць, а крычыць без перапынку, а самец ёй ціхенька адказвае.

птушка

Потым самка хуценька з'ела прынесенае, але не можа супакоіцца і ўсё яшчэ пакрыквае, толькі ўжо нашмат цішэй. 

У 11:49 самка ўбачыла здалёк самца, пачала крычаць і паляцела яму насустрач. Але самец пусты заляцеў на некалькі секунд у нішу і пасля адляцеў.

Самка яшчэ троху пакрычала і пакапала гнездавую ямку пад камерай. 

У 11:54 яўна капуляцыя на краю нішы ў мёртвай зоне камеры.

Самка ўсё больш часу праводзіць у нішы, самец часам далучаецца і нават забягае ўнутр (асабліва калі яе няма):

птушка

птушка

птушка

 Але і самец, і самка пакуль што начуюць па-за нішай (прынамсі іх не відаць па-за мёртвай зонай пад камерай).

Шаноўныя сябры! Рады Вас вітаць на нашым ужо 16-м запар стрыме з гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. У бліжэйшы час мы зможам (як і ў апошнія гады) назіраць за жыццём двух пар сакалоў LIVE. Вашы каментары са скрыншотамі і без дапамогуць зрабіць назіранні цікавейшымі, але каб мець магчымасць рабіць іх, трэба зарэгістравацца на сайце. Як і ва ўсе мінулыя сезоны, мы будзем тлумачыць што і (магчыма) чаму адбываецца на гнёздах. Цікавага прагляду!

Dear friends! We are glad to watch together with you already the 16`th season of our stream from 2 nests of Kestrels LIVE. The second camera will start streaming in nearest days too. Have another interesting season of nesting falcons!