Сокал-Пустальга LIVE-2025: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2025: Brest, Belarus 16-ы сезон :: 16th season

2-я гнездавая ніша :: Nest II

5 6

02-04-2025

Новая самка / new female:

02-05-2025

04-04-2025 (?)        
Nestling-first Chick-second Nestling-third Nestling-fourth Nestling-fifth Nestling-sixth
           

Нам можна дапамагчы, пералічыўшы любую разумную суму грошай у беларускіх рублях на картку 5326 5800 0280 3291 , або на мабільны нумар +375 445 402691 (А1).

 

 

Comments

Зранку ў гнездавой нішы адбываюцца інтэнсіўныя 'перамрвы'. І самец, і самка, часта крычаць, бегаюць па нішы і мяняюцца месцамі. Ці то самка хоча выгнаць самца паляваць пад дождж, а той не хоча, ці прычына іншая, але гэта цягнецца даволі доўга.

А можа самка вымушала капуляцыю, на якую самец у гэты час не быў здольны?

Амаль гадзіну палёўка праляжала нікому непатрэбная, ажно ў 19:46 самец вырашыў яе забраць. Самка гэта ўбачыла і прымусіла яго вярнуцца ў нішу, дзе яе і забраў, але пакуль што не есць, проста трымае ў лапах.

У 14:28 пачалася новая жорсткая бойка паміж самкамі. Хутчэй за ўсё старая самка вярнулася і напала на новую. 

птушка

птушка

У гэты раз яны даволі хутка заблакавалі лапы адна адной і з-за гэтага атрымалася хутка вываліцца з нішы ўжо праз 3 хвіліны.