Сочым за прылётам нашых птушак

    Праляцеўшы не адну сотню кіламетраў нашыя птушкі вяртаюцца ў родныя краі, але вяртаюцца яны ў розны час. Адным з першых, калі наўкол яшчэ ляжыць сьнег і толькі дзе-нідзе з'явіліся праталіны, прылятае жаўрук - сапраўды “прадвеснік вясны”. У шэрагу апошніх вяртаецца зязюля, пасля таго, як вярнуліся і прыняліся за будаўніцтва гнёздаў будучыя гаспадары яе дзетак. Акцыя “Сочым за прылётам нашых птушак” якраз і накіравана, каб адсачыць прылёт птушак на Беларусь. Дадзеныя аб прылёце будуць фарміравацца на аснове назіранняў карыстальнікаў сайта і афармляцца ў выглядзе табліцы, якая будзе абнаўляцца некалькі разоў на тыдзень. Каб прыняць удзел ў акцыі, проста пакінце вашае назіранне ў раздзеле “Нашыя назіранні”. На дадзены момант табліца прадстаўляе толькі дадзеныя з Гарадзеншчыны, для іншых рэгіёнаў яна будзе створана пры наяўнасці назіранняў адтуль. 

    Паглядзець феналогію прылёта за 2008 і дадаць першыя сустрэчы ў сваім рэгіёне ў 2009 можна на афіцыйным сайце АПБ.

    Падрыхтоўкай і абнаўленнем інфармацыі займаецца Luna (Дзмітрый Шыманчук).

http://spreadsheets.google.com/ccc?key=0AnYAztJ5qoxldFRLMmZmTlNQenBzbHR…

 

Феналогія прылёту птушак на Гарадзеншчыне 2009 год
Від Дата першага назірання Месца першага назірання Хто першы адзначыў Заўвагі
Чорнаваллёвы гагач(Gavia arctica)        
Шэрашчокая коўра(Podiceps grisegena)        
Вялікая коўра(Podiceps cristatus)        
Чырванашыйная коўра(Podiceps auritus)        
Чарнашыйная коўра(Podiceps nigricollis)        
Вялiкi баклан(Phalacrocorax carbo)        
Лебедзь-клiкун(Cygnus cygnus)        
Гусь-гуменнiца(Anser fabalis)        
Белалобая гусь(Anser albifrons)        
Гусь-пiскулька(Anser erythropus)        
Шэрая гусь(Anser anser) 10.03.2009 Гарадзенскі р-н Віталь Гуменны   
Чубаты нырок(Aythya fuligula) 30.03.2009 г.Гродна Я.Сліж Дз.Вінчэўскі   
Вялiкая белая чапля(Egretta alba)        
Шэрая чапля(Ardea cinerea)  зімоўка      
Чапля-кваква(Nycticorax nycticorax)        
Чапля-лазянiк(Ixobrychus minutus)        
Чапля-бугай(Botaurus stellaris)  05.04.2009  Гарадзенскі р-н  А. і Дз. Вінчэўскія  
Чорны бусел(Ciconia nigra)  04.04.2009  Лідзкі р-н  Дзьмітры Якубовіч  
Белы бусел(Ciconia ciconia) 09.03.2009 Гарадзенскі р-н Віталь Гуменны   
Палявы лунь(Circus cyaneus)   Гарадзенскі р-н Дзмітрый Вінчэўскі Зімоўка
Малы арлец(Aquila pomarina) 01.04.2009 Лідскі р-н Дзмітрый Якубовіч  
Сокал-пустальга(Falco tinnunculus) 10.04.2009 Свіслацкі р-н Дзмітрый Шыманчук Зімоўка 
Перапёлка(Coturnix coturnix)        
Пастушок(Rallus aquaticus)        
Драч (Crex crex)        
Малы пагоніч(Porzana parva)        
Лыска(Fulica atra)  зімоўка      
Шэры журавель(Grus grus) 01.03.2009 Гарадзенскі р-н Жорж Гулеўскі  
Слонка(Scolopax rusticola) 20.03.2009 Свіслацкі р-н Дзмітрый Шыманчук  
Бакас(Gallinago gallinago)  02.04.2009  Бераставіцкі р-н  Яўген Сліж  
Дубальт(Gallinago media)        
Кулiк-случок(Tringa totanus) 30.03.2009 Гарадзенскі р-н Яўген Сліж  
Кулiк-перавозчык(Tringa hypoleucos)   г.Гродна Дзмітрый Якубовіч Зімоўка
Вялiкi зуёк(Charadrius hiaticula) 03.04.2009 Лідскі р-н Дзмітрый Якубовіч  
Малы зуёк(Charadrius dubius) 05.04.2009 Гарадзенскі р-н А. і Дз. Вінчэўскія  
Кнiгаўка(Vanellus vanellus) 10.03.2009 Гарадзенскі р-н Віталь Гуменны   
Шызая чайка(Larus canus) 28.03.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Bінчэўскі  
Чайка-рыбачка(Larus ridibundus) 28.03.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Вінчэўскі  
Чайка-чорнакрылка(Larus fuscus) 10.04.2009 Шчучынскі р-н Д. Bінчэўскі В.Гуменны  
Звычайная зязюля(Cuculus canorus)  12.04.2009  Гарадзенскі р-н  Сяргей Чарапіца  
Звычайны ляляк(Caprimulgus europaeus)        
Чорны свiргуль(Apus apus)        
Удод(Upupa epops) 10.04.2009 Мастоўскі р-н Д. Bінчэўскі В.Гуменны  
Круцiгалоўка(Jynx torquilla) 06.04.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Вінчэўскі  
Авяльга(Oriolus oriolus)        
Малы грычун(Lanius collurio)        
Дрозд-спявун(Turdus philomelos) 03.03.2009 Свіслацкі р-н Дзмітрый Шыманчук Па голасу
Звычайны шпак(Sturnus vulgaris) 02.03.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Якубовіч  
Шэрая валасянiца(Muscicapa striata)        
Малiнаўка(Erithacus rubecula) 10.04.2009 Свіслацкі р-н Дзмітрый Шыманчук  
Усходні салавей(Luscinia luscinia)        
Рудахвостка-чарнушка(Phoenicurus ochruros) 31.03.2009 г.Гродна Дзмітрый Якубовіч  
Лугавы ерчык(Saxicola rubetra)  19.04.2009  Лідзкі р-н  Дзьмітры Якубовіч  
Палявая падкаменка(Oenanthe oenanthe) 06.04.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Вінчэўскі  
Вясковая ластаўка(Hirundo rustica)  14.04.2009  Гарадзенскі р-н  Жорж Гулеўскі  
Гарадская ластаўка(Delichon urbica)  16.04.2009  Лідзкі р-н  Дзьмітры Якубовіч  
Звычайны цвыркун(Locustella naevia)  14.04.2009  Бераставіцкі р-н

 

 
Пячураўка-ценькаўка(Phylloscopus collybita) 06.04.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Вінчэўскі  
Баравы жаўрук(Lullula arborea) 15.03.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Якубовіч  
Палявы жаўрук(Alauda arvensis) 02.03.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Якубовіч  
Белая плiска (Motacilla alba) 20.03.2009 г.Гродна Дзмітрый Вінчэўскі  
Жоўтагаловая плiска(Motacilla citreola)        
Жоўтая плiска(Motacilla flava)  16.04.2009  Бераставіцкі р-н  Дзмітрый Вінчэўскі  
Звычайны юрок(Fringilla montifringilla) 08.04.2009 Гарадзенскі р-н Дзмітрый Вінчэўскі  зімоўка
Еўрапейскi юрок(Serinus serinus) 09.04.2009 Лідскі р-н Дзмітрый Якубовіч  
Канаплянка(Acanthis (Car.) cannabina) 15.03.2009 г.Гродна Дзмітрый Bінчэўскі  зімоўка
Кралька(Luscinia svecica) 10.04.2009 Лідскі р-н Дзмітрый Якубовіч  

 

 
 Сакавік
 Красавік
 Травень
Зімоўка

 

Comments

2Kiolk i Luna

Неяк даволі хутка ўся зацікаўленасьць у запаўненьні табліцы зьнікла. Калі няма часу/жаданьня/магчымасьцяў і гд і дп  можа лепш не брацца за такую параўнальна доўгатэрміновую справу? А калі ўзяліся - варта падыходзіць больш адказна?

Сёньня ўпершыню ў гэтым годзе ў цэнтры Горадні чуў адразу 2 зялёных перасьмешак. Учора падавалася, што з вакна чуў сьвіст сьвіргулёў, аднак сёньня калі гулялі па горадзе глядзеў сьпецыяльна і сьвіргулёў пакуль не адзначыў. Пра назіраньні М.Гулінскага, В.Гуменнага 8 траўня я ўжо пісаў пад назіраньнямі Ж.Гулеўскага.

Ананім (госць) - 20.04.2009 - 20:36

По моему, очень полезным было б при составлении таблицы как-то попытаться выделять действительно даты прилета видов от первых регистраций этих видов тем или иным исследователем (хотя бы руководствуясь накопленным опытом за предыдущие годы) (к примеру, даты прилета варакушки или того же вальдшнепа приходятся на порядок раньше) и отдельно указывать характер регистрации - визуально либо песня, ведь пение можно услышать только спустя некоторое время после прилета вида.

2 Ананім

Дзякуй за цікавае меркаваньне і параду. Але гэта заадча ўжо іншага ўзроўню. Мне падаецца, што цяпер (у гэтым сэзоне) ўскладняць пакуль не трэба. Зразумела, што даты першых рэгістрацый не абавязкова даты прылётаў. Але слупкі падпісаны адпаведным чынам: гэта даты і месцы менавіта ПЕРШЫХ РЭГІСТРАЦЫЙ.

Калі назьбіраеца больш назіральнікаў ды месцаў, дзе яны назіраюць, будзе больш досьведа - тады і паспрабуем рашыць другую пастаўленую Вамі задачу. Або зноў не атрымаецца. :)

Ўсё ж (на мой погляд) галоўнае, каб наведвальнікам было цікава ў нас: разьмяшчаць свае назіраньні і здымкі, чытаць і глядзець чужыя. Нават каментаваць. Дэталі, канешне, важныя. Але да дасканаласьці нам пакуль далёка....

Сёньня, 16-04 разам з Мікалаем Гулінскім і Дзьмітрыем Ракіцкім адзначылі ў Бераставіцкім раёне залацістых севак, а на Грайна (той жа раён) я ўбачыў першую ў гэтым годзе жоўтую пліску.

Дзьмітры Якубовіч сёньня ў Лідзкім раёне бачыў ПГГ гарадзкую ластаўку і (!) махнатаногага канюха.

Неяк новыя віды дадаюцца ў табліцу порцыямі і раптам. Для новай порцыі прапаную новыя віды за 14.04 з Грайна (Бераставіцкі раён), разам з В.Гуменным: звычайная чаротаўка і цвыркун (той самы, што і гняздуе там -  звычайны ці салаўіны?).

2Luna, Kiolk

Сапраўды, так табліца выглядае больш зразумелаю і прывабнай. Дзякуй за працу! Але засталіся пытаньні: няма некалькіх відаў качак і кулікоў, якія ўжо прыляцелі, прапушчаны прылёт вялікай коўры (калі ласка, больш уважліва чытайце назіраньні). Пустальга таксама зімавала пад Горадняй (па словах ДзТ і Аляксандра Плескайціса). А вось прылёт перавозчыка я б пазначыў - бо гэта яўна не той, які заставаўся на зімоўку.

ПС Адным з апошніх прылятае, напэўна, сьвіргуль. Бо зязюля ўжо адзначана:)

    Цікавая спаслыка, я неяк не заўважыў гэту акцыю, у пэўнай ступені, атрымоўваецца дубляванне акцыі, але спіс відаў для адзнакі можна ўзяць. Што ж паспрабуем ў гэтым сезоне яе паспахова запоўніць, каб не засталося пустэх месцаў для Гарадзеншчыны, а наступны сезон, трэба будзе спланваць сумесна, каб атрымань найбольш поўную і дакладную табліцу...

Ананім (госць) - 08.04.2009 - 22:36

я пра нейкую лёгіку ў парадкаванні відаў ці датаў, калі іх дзесяць - няма праблемы - калі будзе 50-100 - патрэбны від будзе цяжка знайсці, так як яны тутака не ў сістэматычным парадку. Нават новы дадаць цяжка, так як спачатку трэба спраўдзіцца. что яго яшчэ няма, а для гэтага прагледзець 50-90 відаў ужо даданых. Лепей зрабіць адразу поўную таблічку з пералётнымі відамі, ўзяўшы іх з сайту ptushki.org напрыклад (але паставіўшы у сістэматычным парадку), тады пустыя месцы будуць заахвочваць назіральнікаў глядзець пільней! AV

Harrier - 08.04.2009 - 23:01

In reply to by Ананім (госць)

Добрая ідэя наконт усіх відаў. Я сёньня зьвязваўся з Фогелем, ён даў некалькі новых відаў і дат з Лідчыны. Пастраюся ў бліжэйшы час іх "даставіць".

2AV На ўсходзе ёсьць Фогель. Можна з ім СМСкамі зьвязвацца ці тэлефанаваць на мабілку калі там паўсюль сувязь ёсьць. Ён найменш як на месяц паехаў. Можа нават дольш.

Дзякуй за вялікую працу і цікавую табліцу!

Я б тых, хто зімуе або ўвогуле не дадаваў (як канаплянкі ды палявыя луні), або дадаваў па прылёце (як перавозчыка). І дзе водаплаўныя?