Праляцеўшы не адну сотню кіламетраў нашыя птушкі вяртаюцца ў родныя краі, але вяртаюцца яны ў розны час. Адным з першых, калі наўкол яшчэ ляжыць сьнег і толькі дзе-нідзе з'явіліся праталіны, прылятае жаўрук - сапраўды “прадвеснік вясны”. У шэрагу апошніх вяртаецца зязюля, пасля таго, як вярнуліся і прыняліся за будаўніцтва гнёздаў будучыя гаспадары яе дзетак. Акцыя “Сочым за прылётам нашых птушак” якраз і накіравана, каб адсачыць прылёт птушак на Беларусь. Дадзеныя аб прылёце будуць фарміравацца на аснове назіранняў карыстальнікаў сайта і афармляцца ў выглядзе табліцы, якая будзе абнаўляцца некалькі разоў на тыдзень. Каб прыняць удзел ў акцыі, проста пакінце вашае назіранне ў раздзеле “Нашыя назіранні”. На дадзены момант табліца прадстаўляе толькі дадзеныя з Гарадзеншчыны, для іншых рэгіёнаў яна будзе створана пры наяўнасці назіранняў адтуль.
Паглядзець феналогію прылёта за 2008 і дадаць першыя сустрэчы ў сваім рэгіёне ў 2009 можна на афіцыйным сайце АПБ.
Падрыхтоўкай і абнаўленнем інфармацыі займаецца Luna (Дзмітрый Шыманчук).
http://spreadsheets.google.com/ccc?key=0AnYAztJ5qoxldFRLMmZmTlNQenBzbHR…
Від | Дата першага назірання | Месца першага назірання | Хто першы адзначыў | Заўвагі |
Чорнаваллёвы гагач(Gavia arctica) | ||||
Шэрашчокая коўра(Podiceps grisegena) | ||||
Вялікая коўра(Podiceps cristatus) | ||||
Чырванашыйная коўра(Podiceps auritus) | ||||
Чарнашыйная коўра(Podiceps nigricollis) | ||||
Вялiкi баклан(Phalacrocorax carbo) | ||||
Лебедзь-клiкун(Cygnus cygnus) | ||||
Гусь-гуменнiца(Anser fabalis) | ||||
Белалобая гусь(Anser albifrons) | ||||
Гусь-пiскулька(Anser erythropus) | ||||
Шэрая гусь(Anser anser) | 10.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Віталь Гуменны | |
Чубаты нырок(Aythya fuligula) | 30.03.2009 | г.Гродна | Я.Сліж Дз.Вінчэўскі | |
Вялiкая белая чапля(Egretta alba) | ||||
Шэрая чапля(Ardea cinerea) | зімоўка | |||
Чапля-кваква(Nycticorax nycticorax) | ||||
Чапля-лазянiк(Ixobrychus minutus) | ||||
Чапля-бугай(Botaurus stellaris) | 05.04.2009 | Гарадзенскі р-н | А. і Дз. Вінчэўскія | |
Чорны бусел(Ciconia nigra) | 04.04.2009 | Лідзкі р-н | Дзьмітры Якубовіч | |
Белы бусел(Ciconia ciconia) | 09.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Віталь Гуменны | |
Палявы лунь(Circus cyaneus) | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Вінчэўскі | Зімоўка | |
Малы арлец(Aquila pomarina) | 01.04.2009 | Лідскі р-н | Дзмітрый Якубовіч | |
Сокал-пустальга(Falco tinnunculus) | 10.04.2009 | Свіслацкі р-н | Дзмітрый Шыманчук | Зімоўка |
Перапёлка(Coturnix coturnix) | ||||
Пастушок(Rallus aquaticus) | ||||
Драч (Crex crex) | ||||
Малы пагоніч(Porzana parva) | ||||
Лыска(Fulica atra) | зімоўка | |||
Шэры журавель(Grus grus) | 01.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Жорж Гулеўскі | |
Слонка(Scolopax rusticola) | 20.03.2009 | Свіслацкі р-н | Дзмітрый Шыманчук | |
Бакас(Gallinago gallinago) | 02.04.2009 | Бераставіцкі р-н | Яўген Сліж | |
Дубальт(Gallinago media) | ||||
Кулiк-случок(Tringa totanus) | 30.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Яўген Сліж | |
Кулiк-перавозчык(Tringa hypoleucos) | г.Гродна | Дзмітрый Якубовіч | Зімоўка | |
Вялiкi зуёк(Charadrius hiaticula) | 03.04.2009 | Лідскі р-н | Дзмітрый Якубовіч | |
Малы зуёк(Charadrius dubius) | 05.04.2009 | Гарадзенскі р-н | А. і Дз. Вінчэўскія | |
Кнiгаўка(Vanellus vanellus) | 10.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Віталь Гуменны | |
Шызая чайка(Larus canus) | 28.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Bінчэўскі | |
Чайка-рыбачка(Larus ridibundus) | 28.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Вінчэўскі | |
Чайка-чорнакрылка(Larus fuscus) | 10.04.2009 | Шчучынскі р-н | Д. Bінчэўскі В.Гуменны | |
Звычайная зязюля(Cuculus canorus) | 12.04.2009 | Гарадзенскі р-н | Сяргей Чарапіца | |
Звычайны ляляк(Caprimulgus europaeus) | ||||
Чорны свiргуль(Apus apus) | ||||
Удод(Upupa epops) | 10.04.2009 | Мастоўскі р-н | Д. Bінчэўскі В.Гуменны | |
Круцiгалоўка(Jynx torquilla) | 06.04.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Вінчэўскі | |
Авяльга(Oriolus oriolus) | ||||
Малы грычун(Lanius collurio) | ||||
Дрозд-спявун(Turdus philomelos) | 03.03.2009 | Свіслацкі р-н | Дзмітрый Шыманчук | Па голасу |
Звычайны шпак(Sturnus vulgaris) | 02.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Якубовіч | |
Шэрая валасянiца(Muscicapa striata) | ||||
Малiнаўка(Erithacus rubecula) | 10.04.2009 | Свіслацкі р-н | Дзмітрый Шыманчук | |
Усходні салавей(Luscinia luscinia) | ||||
Рудахвостка-чарнушка(Phoenicurus ochruros) | 31.03.2009 | г.Гродна | Дзмітрый Якубовіч | |
Лугавы ерчык(Saxicola rubetra) | 19.04.2009 | Лідзкі р-н | Дзьмітры Якубовіч | |
Палявая падкаменка(Oenanthe oenanthe) | 06.04.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Вінчэўскі | |
Вясковая ластаўка(Hirundo rustica) | 14.04.2009 | Гарадзенскі р-н | Жорж Гулеўскі | |
Гарадская ластаўка(Delichon urbica) | 16.04.2009 | Лідзкі р-н | Дзьмітры Якубовіч | |
Звычайны цвыркун(Locustella naevia) | 14.04.2009 | Бераставіцкі р-н |
|
|
Пячураўка-ценькаўка(Phylloscopus collybita) | 06.04.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Вінчэўскі | |
Баравы жаўрук(Lullula arborea) | 15.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Якубовіч | |
Палявы жаўрук(Alauda arvensis) | 02.03.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Якубовіч | |
Белая плiска (Motacilla alba) | 20.03.2009 | г.Гродна | Дзмітрый Вінчэўскі | |
Жоўтагаловая плiска(Motacilla citreola) | ||||
Жоўтая плiска(Motacilla flava) | 16.04.2009 | Бераставіцкі р-н | Дзмітрый Вінчэўскі | |
Звычайны юрок(Fringilla montifringilla) | 08.04.2009 | Гарадзенскі р-н | Дзмітрый Вінчэўскі | зімоўка |
Еўрапейскi юрок(Serinus serinus) | 09.04.2009 | Лідскі р-н | Дзмітрый Якубовіч | |
Канаплянка(Acanthis (Car.) cannabina) | 15.03.2009 | г.Гродна | Дзмітрый Bінчэўскі | зімоўка |
Кралька(Luscinia svecica) | 10.04.2009 | Лідскі р-н | Дзмітрый Якубовіч |
Сакавік
|
Красавік
|
Травень
|
Зімоўка
|
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Luna - 13.05.2009 - 00:10
табліца
Luna - 13.05.2009 - 00:09
табліца
Harrier - 13.05.2009 - 13:56
In reply to табліца by Luna
2Luna Ну і на гэтым дзякуй -
2Luna Ну і на гэтым дзякуй - будзем чакаць абнаўленьняў і запаўненьня перашй часткі з лебедзямі-качкамі.
Harrier - 10.05.2009 - 23:02
2Kiolk i Luna Неяк даволі
2Kiolk i Luna
Неяк даволі хутка ўся зацікаўленасьць у запаўненьні табліцы зьнікла. Калі няма часу/жаданьня/магчымасьцяў і гд і дп можа лепш не брацца за такую параўнальна доўгатэрміновую справу? А калі ўзяліся - варта падыходзіць больш адказна?
Сёньня ўпершыню ў гэтым годзе ў цэнтры Горадні чуў адразу 2 зялёных перасьмешак. Учора падавалася, што з вакна чуў сьвіст сьвіргулёў, аднак сёньня калі гулялі па горадзе глядзеў сьпецыяльна і сьвіргулёў пакуль не адзначыў. Пра назіраньні М.Гулінскага, В.Гуменнага 8 траўня я ўжо пісаў пад назіраньнямі Ж.Гулеўскага.
Ананім (госць) - 20.04.2009 - 20:36
По моему, очень полезным было
Harrier - 20.04.2009 - 23:49
In reply to По моему, очень полезным было by Ананім (госць)
2 Ананім Дзякуй за цікавае
2 Ананім
Дзякуй за цікавае меркаваньне і параду. Але гэта заадча ўжо іншага ўзроўню. Мне падаецца, што цяпер (у гэтым сэзоне) ўскладняць пакуль не трэба. Зразумела, што даты першых рэгістрацый не абавязкова даты прылётаў. Але слупкі падпісаны адпаведным чынам: гэта даты і месцы менавіта ПЕРШЫХ РЭГІСТРАЦЫЙ.
Калі назьбіраеца больш назіральнікаў ды месцаў, дзе яны назіраюць, будзе больш досьведа - тады і паспрабуем рашыць другую пастаўленую Вамі задачу. Або зноў не атрымаецца. :)
Ўсё ж (на мой погляд) галоўнае, каб наведвальнікам было цікава ў нас: разьмяшчаць свае назіраньні і здымкі, чытаць і глядзець чужыя. Нават каментаваць. Дэталі, канешне, важныя. Але да дасканаласьці нам пакуль далёка....
Harrier - 16.04.2009 - 22:44
Сёньня, 16-04 разам з
Сёньня, 16-04 разам з Мікалаем Гулінскім і Дзьмітрыем Ракіцкім адзначылі ў Бераставіцкім раёне залацістых севак, а на Грайна (той жа раён) я ўбачыў першую ў гэтым годзе жоўтую пліску.
Дзьмітры Якубовіч сёньня ў Лідзкім раёне бачыў ПГГ гарадзкую ластаўку і (!) махнатаногага канюха.
Harrier - 15.04.2009 - 19:28
Учора (14-04 я насупраць
Учора (14-04 я насупраць свайго дома адзначыў драку 2х самцоў эўрапейскага ўюрка, Жорж Гулеўскі на Ласасянцы (Горадня) назіраў 5 вясковых ластавак.
Harrier - 14.04.2009 - 15:04
Неяк новыя віды дадаюцца ў
Неяк новыя віды дадаюцца ў табліцу порцыямі і раптам. Для новай порцыі прапаную новыя віды за 14.04 з Грайна (Бераставіцкі раён), разам з В.Гуменным: звычайная чаротаўка і цвыркун (той самы, што і гняздуе там - звычайны ці салаўіны?).
Harrier - 13.04.2009 - 13:10
2Luna, Kiolk Сапраўды, так
2Luna, Kiolk
Сапраўды, так табліца выглядае больш зразумелаю і прывабнай. Дзякуй за працу! Але засталіся пытаньні: няма некалькіх відаў качак і кулікоў, якія ўжо прыляцелі, прапушчаны прылёт вялікай коўры (калі ласка, больш уважліва чытайце назіраньні). Пустальга таксама зімавала пад Горадняй (па словах ДзТ і Аляксандра Плескайціса). А вось прылёт перавозчыка я б пазначыў - бо гэта яўна не той, які заставаўся на зімоўку.
ПС Адным з апошніх прылятае, напэўна, сьвіргуль. Бо зязюля ўжо адзначана:)
Ананім (госць) - 13.04.2009 - 21:25
In reply to 2Luna, Kiolk Сапраўды, так by Harrier
погоныши еще позже прилетают,
Ананім (госць) - 13.04.2009 - 21:27
In reply to 2Luna, Kiolk Сапраўды, так by Harrier
еще непонятно как с главной
Kiolk - 13.04.2009 - 21:29
In reply to еще непонятно как с главной by Ананім (госць)
Проста ціснеш на банэр акцыі
Проста ціснеш на банэр акцыі і яна адчыняеца ў новым акне...
Harrier - 09.04.2009 - 15:52
Сочым за прылётам нашых птушак
А табліца будзе абнаўляцца, ці ўжо "ўсе прыляцелі"?:)
Замест назвы вёсак ды гарадоў я б прапанаваў ставіць раён(ы).
Luna - 08.04.2009 - 23:59
спасылка
Kiolk - 09.04.2009 - 00:21
In reply to спасылка by Luna
Цікавая спаслыка, я неяк
Цікавая спаслыка, я неяк не заўважыў гэту акцыю, у пэўнай ступені, атрымоўваецца дубляванне акцыі, але спіс відаў для адзнакі можна ўзяць. Што ж паспрабуем ў гэтым сезоне яе паспахова запоўніць, каб не засталося пустэх месцаў для Гарадзеншчыны, а наступны сезон, трэба будзе спланваць сумесна, каб атрымань найбольш поўную і дакладную табліцу...
Harrier - 09.04.2009 - 01:08
In reply to Цікавая спаслыка, я неяк by Kiolk
Яе цяжка было заўважыць, бо
Яе цяжка было заўважыць, бо табліца з'явілася ўжо пасьля нашай - г.зн. пазаўчора.
Ананім (госць) - 08.04.2009 - 22:36
я пра нейкую лёгіку ў
Harrier - 08.04.2009 - 23:01
In reply to я пра нейкую лёгіку ў by Ананім (госць)
Добрая ідэя наконт усіх
Добрая ідэя наконт усіх відаў. Я сёньня зьвязваўся з Фогелем, ён даў некалькі новых відаў і дат з Лідчыны. Пастраюся ў бліжэйшы час іх "даставіць".
Kiolk - 08.04.2009 - 23:55
In reply to я пра нейкую лёгіку ў by Ананім (госць)
Слушная заўвага, а можна
Слушная заўвага, а можна спасылачку на табліцу, а то штосьці не знайшоў...
Luna - 07.04.2009 - 22:22
Лёгіка ёсць...
Ананім (госць) - 07.04.2009 - 21:53
Прапаную заходнюю і ўсходнюю
Harrier - 07.04.2009 - 23:31
In reply to Прапаную заходнюю і ўсходнюю by Ананім (госць)
2AV На ўсходзе ёсьць Фогель.
2AV На ўсходзе ёсьць Фогель. Можна з ім СМСкамі зьвязвацца ці тэлефанаваць на мабілку калі там паўсюль сувязь ёсьць. Ён найменш як на месяц паехаў. Можа нават дольш.
Ананім (госць) - 07.04.2009 - 21:51
а якая-небудзь лёгіка у
Harrier - 07.04.2009 - 23:29
In reply to а якая-небудзь лёгіка у by Ананім (госць)
2Ананім, Luna Маецца
2Ананім, Luna
Маецца наўвазе, што віды павінны быць па павелічэньню дат, а не так як цяпер?
З гэтым згодны.
Harrier - 07.04.2009 - 00:15
Зранку напішу пра свае
Зранку напішу пра свае назіраньні, а пакуль можна дадаць у табліцу за 06-04-2009: пячураўка-ценькаўка, палявая падкаменка, круцігалоўка (Гарадзенскі раён).
Harrier - 06.04.2009 - 23:41
Сочым за прылётам нашых птушак
Дзякуй за вялікую працу і цікавую табліцу!
Я б тых, хто зімуе або ўвогуле не дадаваў (як канаплянкі ды палявыя луні), або дадаваў па прылёце (як перавозчыка). І дзе водаплаўныя?
Kiolk - 07.04.2009 - 00:47
In reply to Сочым за прылётам нашых птушак by Harrier
Наконт канаплянак і лунёў
Наконт канаплянак і лунёў згодны, а вось зімуючы перавозчык, гэта хутчэй выключэнне, чым правіла...