Учора, 12-05-2009 пад час выгульваньня шчанючка назіраў цікавую з’яву. Увечары, пасьля моцнага дажджу, які йшоў амаль цэлы дзень, я заўважыў над Нёманам зграйку птушак. Быў без бінокля і вырашыў пачакаць, пакуль птушкі пераляцяць на наш бераг, каб іх разгледзець з бліжэйшай адлегласьці. Але птушкі чамусьці не набліжаліся і ляталі, як аказалася, над Нёманам вялікім воблакам. Шпакоў давялося адкінуць як варыянт адразу. А калі прыгледзеўся пільней – зразумеў, што гэта сьвіргулі – 200-250 птушак – харчуюцца без усялякіх звычайных для іх пранізьлівых крыкаў на вышыні 100-120 м над вадой, лятаюць недалёка адзін ад аднаго. Такую зграю для гэтага віду назіраў упершыню.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 13.05.2009 - 23:35
200-250 птиц- действительно,
200-250 птиц- действительно, для стрижей стая внушительная, мне тоже такого видеть не доводилось.
П,С, а что за собаку завели?
Harrier - 13.05.2009 - 23:41
In reply to 200-250 птиц- действительно, by Oh-Voegel
Завялі... Алене падарылі
Завялі... Алене падарылі шчанючка той-тэр'ера. Другі дзень як гулялі, бо раней рабілі прышчэпкі і ў яго быў каранцін. Першая мянушка Браўн (бо ён амаль увесь карычневы), другая - Грызун - грызе амаль усё падыходзячага памеру...
Oh-Voegel - 13.05.2009 - 23:45
In reply to Завялі... Алене падарылі by Harrier
ну, поздравляю!!! берегите
ну, поздравляю!!!
берегите обувь!
Harrier - 13.05.2009 - 23:44
In reply to 200-250 птиц- действительно, by Oh-Voegel
Oh-Voegel, ты калі пра
Oh-Voegel, ты калі пра зязюляў напішаш? Пасьля ТАКІХ здымкаў усім цікава як ты змог іх зрабіць і што яшчэ цікавага бачыў, але не сфатаграфаваў.
Oh-Voegel - 13.05.2009 - 23:50
In reply to Oh-Voegel, ты калі пра by Harrier
с этим посложнее. думал,
с этим посложнее. думал, вообще, написать серьёзный рассказ для журнала "ДП", но что-то пока сдерживает. в конце зимы собрался-таки силами и написал рассказ про прошлогодних луговых луней и передал в редакцию, но оттуда ответа никакого и рассаз не печатают- вот и задумался, а стоит ли еще писать? пока подожду...
Harrier - 14.05.2009 - 00:02
In reply to с этим посложнее. думал, by Oh-Voegel
2Oh-Voegel Ведаеш, я ніколі
2Oh-Voegel
Ведаеш, я ніколі не хаваў свайго адмоўнага стаўленьня да ДП, бо друкуюць яны амаль усё акрамя менавіта такіх назіраньняў пра дзікую прыроду.
Мне ганарар за 2 здымкі шлюць з мінулай восені. Здымкі малюсенькія, і справа, канешне, не ў ганарары, а ў адносінах да аўтараў. Я да іх не набіваўся, самі папрасілі - я дазволіў узяць з сайта. Прасілі здымкі ў СЧ і ЖГ, яны даслалі і ні дзякуй, ні публікацыі няма. Так што не ты першы...
А апавяданьні не прападуць - тым больш з такімі ілюстрацыямі! Пішы, калі ёсьць час і асабліва натхненьне. Ў цябе не толькі здымкі выдатныя - назіраньні таксама. Шкада будзе, калі з часам фарбы і дэталі зьнікнуць...
Oh-Voegel - 14.05.2009 - 00:12
In reply to 2Oh-Voegel Ведаеш, я ніколі by Harrier
на счёт гонораров в
на счёт гонораров в издательстве я в курсе, из-за этого страдают даже многие работники самого издательства. согласен, что там печатается не самая интересная для нас информация, но , как бы там не было, этот журнал единственный нормальный белорусский журнал про природу и равных ему у нас нет. я как-то предлагал сделать "ПиМ" платным и с нормальным качеством- было бы очень здорово, но, видимо, возможности нет. а про кукушек рассказ напишу со временем, не думаю, что пропущу что-то интересное.
Harrier - 14.05.2009 - 00:58
In reply to на счёт гонораров в by Oh-Voegel
Плыткевіч і быў тым, хто
Плыткевіч і быў тым, хто пахаваў гэтую ідэю! Прыкладна гады 2 таму з ім абмяркоўвалася ідэя стварэньня такога часопіса, нават назву Дзікая прырода мы прапанавалі. Ён сказаў, што зарэгіструе назву, а потым будзем канцэпцыю распрацоўваць. Але ён вырашыў ісьці пратораным ахотнічье-рыбач'ім шляхам. Што з гэтага атрымалася бачна...
Oh-Voegel - 14.05.2009 - 01:17
In reply to Плыткевіч і быў тым, хто by Harrier
вот этого я не знал. но кроме
вот этого я не знал. но кроме издательства "рифтур" имеется ведь ещё множество подобных, почему бы не попробовать это ещё раз? а название "птушки и мы" можно оставить просто выйти на другой формат, материала уверен, что будет в достатке.
Harrier - 14.05.2009 - 01:22
In reply to вот этого я не знал. но кроме by Oh-Voegel
Не хацелася б далей
Не хацелася б далей пераходзіць на асобы, бо за такую справу трэба брацца сур'ёзна. А ў крызіс зацікаўленых знайсьці яшчэ цяжэй...
Oh-Voegel - 14.05.2009 - 01:38
In reply to Не хацелася б далей by Harrier
на личности переходить не
на личности переходить не надо- понятно кого имеешь ввиду, на счёт заинтересованных- тоже всё верно. будем ждать...
с моря погоды.
Oh-Voegel - 14.05.2009 - 01:42
In reply to Не хацелася б далей by Harrier
скину тебе на "мыло" рассказ
скину тебе на "мыло" рассказ про луней, тебе должно быть интересно- твои любимцы.