Трэці малы вылупіўся праз пр.20 хвілін, як я ўключыў на запіс камеру – г.зн. у 8:52 – самка як і раней, дапамагла яму пазбавіцца шкарлупіньня. Не толькі пакуль сляпы – як і іншыя птушаняты, але і не абсохлы, ён быў вымушаны спрабаваць есьці прыхаваную самкай палёўку, якую яна ў 8:58 у якасьці галоўнай стравы, прапанавала малым на сьняданак.
Недаедзеную малымі частку палёўкі, самка Елена зноў прыхавала па падваконьне пад камерай.
У 9:30 пасьпяхова пачаў пазбаўляцьца рэштак яйка 4ты малы сакалёнак! У 9:32 ён быў ужо як усе ў першыя хвіліны свайго новага эьтапу жыцьця– мокранькі і сьляпы.
Цікава, што праз 4 хвіліны самка вырашыла зноў пакарміць сваё патомства і Вашай увазе прапануецца 5 хвілінны фільмік з гэтага другога сьняданку Сакалоў:
Праз 5 хвілін чарговы прыём ежы быў скончаны і ў 9:41 самка села абаграваць сваіх малых – тых, што вылупіліся, і тых, хто яшчэ расьце ў 2 пазасталых яйках.
Што адбывалася на гняздзе на касьцёле бернардынцаў учора, гл. тут:
17-05: кроніка гарадзенскай пустальгі - першыя два сакаляняты вылупіліся з розніцай у 1,5 гадзіны!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot - 18.05.2010 - 23:25
Я получил удовольствие от
Я получил удовольствие от просмотренного видео! Мир дикой природы удивителен! Я восхищаюсь им!
AV - 18.05.2010 - 23:27
мне понравилось несколько
мне понравилось несколько моментов. особенно то, что у самки есть холодильник! - где она прячет несъеденное, свеженький запас для птенцов - жарко ведь, может испортиться! Никогда про такое у птиц не слышал и не читал. Старая самка наверняка. Кусок шкуры съела сама, предложив по очереди сначала разным птенцам. А где самец охотится, не следили? В пойме Немана, наверное.
Feather - 20.05.2010 - 21:18
In reply to мне понравилось несколько by AV
AV, пустельги всегда прячут
AV, пустельги всегда прячут еду в гнезде.