09-06: новае гняздо пустальгі на будынку Белтэлекома (video)/ New unusual nest of Kestrel in Hrodna

Дзякуючы артыкулу ў “Вечернем Гродно” з заклікам да гарадзенцаў паведамляць пра вядомыя ім гнёзды пустальгі і неабыякавым працаўнікам Белтэлекому (ў першую чаргу Таццяне Аплевіч), сёньня атрымался ўбачыць і паздымаць новае гняздо.

Працаўнікі кампаніі з задавальненьнем паглядзелі на птушанят у трубу.
Гняздо аказалася не зусім звычайным. Па-першае, яно было зроблена ў адбітым у варон гняздзе, якое было змешчанае ў нішы ў сцяне 6 павярховага будынка.
Па-другое, ў ім былі амаль выляцелыя з гнязда птушаняты – мін 4.
Па словах мясцовага персаналу, сокалы гняздуюць тут ужо другі год і акрамя канкурэнцыі з варонамі за гняздо, праблемаў не маюць.
На фільміках – незвычайнае гняздо:

Малады сокал амаль гатовы выляцець:

Фотаздымкі

Каментары