Два альбіноса з адной шпакоўні!

18.06.2010 - 12:27 | Kiolk

Незвычайны выпадак занатаваны ў Гродна. Анна Маскалёва, якая працуе маляром у адным з мясцовых ЖЭСаў разам з мужам ужо некалькі гадоў назіраюць за шпакоўняй, якую яны павесілі насупраць свайго балкона на ўзроўні 4 паверху на бярозе.

Яшчэ адна шпакоўня, зробленая іх рукамі, размясцілася на спецыяльнай падстаўцы яшчэ бліжэй да людзей. Амаль што год у шпакоўнях выводзіліся шпакі (Sturnus vulgaris), але звычайныя, карычневыя. І вось сёлета здарыўся цуд – ажно 2 з 3 птушанят "нармальна" афарбаваных шпакоў-бацькоў аказаліся зусім белымі!
Спачатку я не мог паверыць, што такое ўвогуле магчыма. Але на вуліцы Пушкіна – дзе і вывяліся дзіўна афарбаваныя птушкі, нас і сапраўды чакалі два маладых шпака-альбіноса.
Іх старэйшы сіблінг ужо выляцеў з дуплянкі,  а гэтых двух меншых птушанят, амаль гатовых да вылету, Анна вырашыла пасадзіць у клетку на балконе каб зменшыць шанцы варон на паспяховае паляванне і адпаведна павялічыць шанцы птушанят на вылет. Па яе словах, дарослыя шпакі працягваюць рэгулярна карміць сваё патомства нават у клетцы. Так што галодная смерць ім не пагражае. І сапраўды, прамераныя і ўзважаныя намі птушаняты мелі нармальныя для свайго ўзросту памеры і вагу.
Але вось што рабіць з імі далей, пакуль не вырашана. Хутчэй за ўсё ў прыродзе маладых шпакоў такой дзіўнай і прыцягваючай увагу афарбоўкі хутка элімінуюць драпежнікі. Таму, магчыма, ім прыйдзецца правесці рэшту свайго жыцця ў Гродзенскім заапарку.

Альбінізм - рэдкая з'ява ў жывёльным свеце, калі ў знешніх пакровах зусім адсутнічае пігментацыя. Таму тыя часткі цела, дзе блізка падыходзяць крывяносныя сасуды, прасвечваюцца і выглядаюць ружовымі або чырвонымі.

Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Здымкi шпакоў-альбіносаў Леонида Щеглова

 

 

 

 

 

Comments

Сёньня зранку шпакоў, Анну і мой каментар здымала БТ. Сказалі, што пакажуць у навінах або ў 15, або ў 18, або заўтра зранку. Здаецца і ў газэце "Рэспубліка" павінна зацемка пра іх выйсці.

По идее, их отпускать нельзя никак , т.к. они сильно заметны для хищников. В зоопарке, думаю, им должно быть хорошо. А у птенцов красные глаза? (по фото не видно). Если нет, то это не альбиносы, а просто белые птицы.

Ананім (госць) - 23.06.2010 - 09:55

In reply to by Harrier

А птичек окольцевали хотя бы перед выпуском? Мне не кажется, что белых птиц съедят быстрее, чем других. В природе есть много светлых птиц, как, например, чайки, но их численность не сильно за это страдает.

Harrier - 24.06.2010 - 12:47

In reply to by Ананім (госць)

Не, не кальцавалі. Ў заапарку кольцы не патрэбныя.

З афарбоўкай усё больш складана.

Калі з'яўляюцца белыя шпакі, то яны нашмат больш кідаюцца ў вочы, чым звычайна афарбаваныя карычневыя. Таму і небясьпека для іх ад драпежнікаў большая. Бо адбор прывёў да таго, што найлепшая для іх афарбоўка менавіта цёмная.

З чайкамі-лебедзямі іншая справа. тут можа быць наадварот - цёмныя (чорныя) чайкі будуць, напэўна, менш бяспечныя, чым "нармальныя" сьветлыя і ім будзе цяжэй здабыць корм. Розныя асяроддзі і розныя афарбоўкі. Таму параўноўваць іх не зусім правільна і мэтазгодна. Хаця і цікава.