Незвычайны выпадак занатаваны ў Гродна. Анна Маскалёва, якая працуе маляром у адным з мясцовых ЖЭСаў разам з мужам ужо некалькі гадоў назіраюць за шпакоўняй, якую яны павесілі насупраць свайго балкона на ўзроўні 4 паверху на бярозе.
Яшчэ адна шпакоўня, зробленая іх рукамі, размясцілася на спецыяльнай падстаўцы яшчэ бліжэй да людзей. Амаль што год у шпакоўнях выводзіліся шпакі (Sturnus vulgaris), але звычайныя, карычневыя. І вось сёлета здарыўся цуд – ажно 2 з 3 птушанят "нармальна" афарбаваных шпакоў-бацькоў аказаліся зусім белымі!
Спачатку я не мог паверыць, што такое ўвогуле магчыма. Але на вуліцы Пушкіна – дзе і вывяліся дзіўна афарбаваныя птушкі, нас і сапраўды чакалі два маладых шпака-альбіноса.
Іх старэйшы сіблінг ужо выляцеў з дуплянкі, а гэтых двух меншых птушанят, амаль гатовых да вылету, Анна вырашыла пасадзіць у клетку на балконе каб зменшыць шанцы варон на паспяховае паляванне і адпаведна павялічыць шанцы птушанят на вылет. Па яе словах, дарослыя шпакі працягваюць рэгулярна карміць сваё патомства нават у клетцы. Так што галодная смерць ім не пагражае. І сапраўды, прамераныя і ўзважаныя намі птушаняты мелі нармальныя для свайго ўзросту памеры і вагу.
Але вось што рабіць з імі далей, пакуль не вырашана. Хутчэй за ўсё ў прыродзе маладых шпакоў такой дзіўнай і прыцягваючай увагу афарбоўкі хутка элімінуюць драпежнікі. Таму, магчыма, ім прыйдзецца правесці рэшту свайго жыцця ў Гродзенскім заапарку.
Альбінізм - рэдкая з'ява ў жывёльным свеце, калі ў знешніх пакровах зусім адсутнічае пігментацыя. Таму тыя часткі цела, дзе блізка падыходзяць крывяносныя сасуды, прасвечваюцца і выглядаюць ружовымі або чырвонымі.
Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Здымкi шпакоў-альбіносаў Леонида Щеглова
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 18.06.2010 - 13:17
Сёньня зранку шпакоў, Анну і
Сёньня зранку шпакоў, Анну і мой каментар здымала БТ. Сказалі, што пакажуць у навінах або ў 15, або ў 18, або заўтра зранку. Здаецца і ў газэце "Рэспубліка" павінна зацемка пра іх выйсці.
biot1 (госць) - 18.06.2010 - 13:36
In reply to Сёньня зранку шпакоў, Анну і by Harrier
So cute birds!.. Cool! I'vent
TRETB9LK - 20.06.2010 - 00:39
In reply to Сёньня зранку шпакоў, Анну і by Harrier
У "Нашай ніве" ёсць артыкул
У "Нашай ніве" ёсць артыкул http://nn.by/?c=ar&i=39923
Aleu - 20.06.2010 - 14:20
In reply to Сёньня зранку шпакоў, Анну і by Harrier
По идее, их отпускать нельзя
По идее, их отпускать нельзя никак , т.к. они сильно заметны для хищников. В зоопарке, думаю, им должно быть хорошо. А у птенцов красные глаза? (по фото не видно). Если нет, то это не альбиносы, а просто белые птицы.
Harrier - 20.06.2010 - 16:52
In reply to По идее, их отпускать нельзя by Aleu
Вочы цёмна-чырвонага колеру.
Вочы цёмна-чырвонага колеру.
Ананім (госць) - 23.06.2010 - 09:55
In reply to Сёньня зранку шпакоў, Анну і by Harrier
А птичек окольцевали хотя бы
Harrier - 24.06.2010 - 12:47
In reply to А птичек окольцевали хотя бы by Ананім (госць)
Не, не кальцавалі. Ў заапарку
Не, не кальцавалі. Ў заапарку кольцы не патрэбныя.
З афарбоўкай усё больш складана.
Калі з'яўляюцца белыя шпакі, то яны нашмат больш кідаюцца ў вочы, чым звычайна афарбаваныя карычневыя. Таму і небясьпека для іх ад драпежнікаў большая. Бо адбор прывёў да таго, што найлепшая для іх афарбоўка менавіта цёмная.
З чайкамі-лебедзямі іншая справа. тут можа быць наадварот - цёмныя (чорныя) чайкі будуць, напэўна, менш бяспечныя, чым "нармальныя" сьветлыя і ім будзе цяжэй здабыць корм. Розныя асяроддзі і розныя афарбоўкі. Таму параўноўваць іх не зусім правільна і мэтазгодна. Хаця і цікава.