18-06: новая кватэра для пустальгі з вул.Паўднёвай

Пасля нашай прамежкавай дапамогі для пустальгі з невялікай гнездавой нішы (08-06: пашыраем гнездавую нішу для пустальгі на вул.Паўднёвай), надыйшоў час зрабіць нешта больш кардынальна карыснае.

Віктар з гэтага дому ўжо падрыхтаваў скрыню і загародку (каб  не павыпадалі птушаняты) і мы з Аленай паехалі на прызначаны час каб яшчэ і закальцаваць сакалянят.

Яшчэ зьнізу аказалася, што самка скарысталася з нашай папярэдняй прапановы і сядзіць у самай глыбіні нішы.

Пасьля яе адкрыцьця мы ўбачылі пяць ужо падрослых птушанят, некаторыя з іх важылі амаль па 200 г. Я сабраў з гнязда выплюйкі, прамераў і ўзважыў малых і мы па чарзе закальцавалі іх.

Загародка, дзякуючы ідэі Віктара, была хутка ўсталяваная, а з другога боку, таксама хутка і надзейна была прыстаўлена скрыня, куды мы і вярнулі малых пасьля нядоўгага чаканьня.

Віктар патэлефанаваў позна ўвечары і з радасьцю ў голасе паведаміў, што самка выглядвае з-за загародкі - значыць, і ў гэты раз птушкі прынялі нашу дапамогу.

Фотаздымкі

Каментары

АВ (госць) - 21.06.2010 - 16:22

сделали здорово. Я бы еще сделал крышку у ящика, на защелке какой-нибудь или крючке. Еще: надо бы стекловату убрать (если это не лен конечно)и насыпать опилок или мелкого гравия.

Крышка была, толькі яе не вешалі - душна там зьверху, ды і дарослыя бы больш баяліся з крышкай.

Гэта лён, таму і заставілі.

почему они боялись бы? ведь ниша была закрытая. Теперь взрослые или птенцы могут выскочить на чердак и там погибнут, потому как не найдут выхода на воздух.

Пра гэта я не падумаў. Але крышка ёсьць, таму можна накрыць у любы момант. Птушаняты яшчэ невялікія, так што яшчэ праз тыдзень дакладна не выскачаць...