Чаму хлопаюць калі самалёт паспяхова сядае. Паўднёвы – не значыць цёплы. Колькі трэба плаціць, каб згуляць у футбол? Група беларускіх студэнтаў і амтараў назіраць за птушкамі наведала Швецыю ў межах сумеснага шведска-беларускага праекта па развіццю студэнцкіх і рэгіянальных груп.
Дзень 1.
Яшчэ не паспела прайсці першая гадзіна дзеяння шэнгенскай візы, як першая група беларускіх бёдуочараў з Брэста пацягнулася на Захад (Аляксандр Мініч, Сяргей Абрамчук, Дзяніс Табуноў, Раман Шкабара). Ад іх не надоўга адсатала і гарадзенская група (Дзьмітрый Вінчэўскі, Яўген Сліж, Таццяна Смыкоўская). Месцам збора стала польская сталіца, менавіта з Варшавы планаваўся пералёт да шведскага горада Мальма.
Варшава сустрэла нас добрым надвор'ем і некалькімі вольнымі гадзінамі да самалёта. Не губляючы час, мы вырашылі павандраваць па гэтым прыгожым горадзе, на вуліцах якога спалучыліся адзнакі розных часоў: Стары горад, помнікі знішчэння горада падчас Другой сусветнай вайны, падарунак сацыялістычнага мінулага і сучасны бізнэс-цэнтр.
Толькі выйшлі з вказала, адразу вырашылі браць быка за рогі і пабачыць вандроўнага сокала, які гняздуе на Палацы культуры і навукі. Менавіта тут была ўсталявана вэб-камера, пры дапамозе якой усе жадаючыя маглі глядзець за патаемным жыццём гэтых хуткіх сокалаў. Нажаль, нам не пашанцавала, птушаняты ўжо даўно вылецелі, а дарослыя птушкі зрэдку прылятаюць да скрыні, таму акрамя здзіўлення мінакоў, мы нічога не пабачылі.
Акрамя ўсяго, што прываблівае турыстаў, мы звярталі ўвагу і на птушак, не зусім жывых, але ад гэтага не меней цікавых.
Не абышлі мы ўвагай і жывых птушак, якія сябе пачуваюць тут неяк па шляхецку.
За вандроўкай па горадзе, мы ледзьве не спазніліся на самалёт, патрапіўшы да тэрмінала ў самы апошні момант. Калі ляціш упершыню ўсё новае, але тое, што можна займаць любое месца ў салоне, здзівіла больш за ўсё.
Першы палёт на самалёце. Такое нельга пабачыць у фільме, гэта трэба проста адчуваць. Гэта 45 хвілін новых адчуванняў у тваім жыцці. Лепей 1 раз злётаць, чым 100 разоў паглядзець гэтае відэа.
Дык вось што бачаць птушкі.
Адна з думак, якая ўзнікае калі ляціш, як можна кіраваць такой грамадзінай, якія веды і сілы павінны быць, каб заставіць яе адарвацца ад зямлі. А самае галоўнае, напэўна, гэта наяўнасць 100 % упэненасці пілотаў у сваіх сілах, бо без яе далёка не заляціш, вось якраз за наяўнасць яе і хлопаюць пасажыры падчас удалай пасадкі.
Пасля сустрэчы ў аэрапорце з нашымі шведскімі сябрамі Хоканам і Ленартам, мы накіраваліся да гасцініцы ў якой будзем ночыць. Адным з першых адкрыццяў, было наяўнасць у Швецыі вялікай колькасці ветракоў. Заўсёды ў межах бачнасці быў хоць адзін, а часам нават і цэлыя групы, такзваныя "фермы ветракоў".
Там дзе мы размяшчаліся, усё было зроблена проста ды з густам. А непадалёку, знаходзіліся гульнявыя пляцоўкі, дзе можна было згуляць у тэніс, гольф ці футбол. Ад апошняга мы не адказаліся, але як высветлілася пазней, гуляць у футбол, можна толькі за дадатковую плату. Таму адразу мы зробілі выснову, што не ўсё тое бясплатна, што ў нас бясплатна.
Апошнім пунктам першага дня, стала наведванне самай паўднёвай кропкі Швецыі, з якой мы маглі назіраць за палярнымі крычкамі і марскімі чайкамі.
Як высветлілася, вада тут зусім не паўднёвая, а самая халодная ў якой давялося купацца ў Швецыі.
Гэты дзень быў багаты на адкрыцці, новыя пачуцці і краявіды, таму засынаць доўга не прыйшлося.
Аўтар: Яўген Сліж
Фотаздымкі: Раман Шкабара, Дзяніс Табуноў, Таццяна Смыкоўска, Сяргей Абрамчук, Аляксандр Мініч.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 20.08.2010 - 18:25
Дзякуй - цікава ўспомніць як
Дзякуй - цікава ўспомніць як гэта было ды яшчэ праз чужыя ўражаньні.
svetlana vranova - 21.08.2010 - 22:20
Ці атрымалася вам прачытаць
Ці атрымалася вам прачытаць нумар кальца каўкi ў Варшаве?
Feath (госць) - 24.08.2010 - 22:38
In reply to Ці атрымалася вам прачытаць by svetlana vranova
Да, спасибо за рассказ, Яуген
Kiolk - 24.08.2010 - 23:18
In reply to Да, спасибо за рассказ, Яуген by Feath (госць)
Прапаную, напісаць пра трэці
Прапаную, напісаць пра трэці дзень... А фоткі хутка будуць..