Шаноўныя сябры.
Я рад паведаміць, што гэты летні сезон быў найлепшы для мяне за апошнія 3 гады. Гэтым летам была скончана серыя блакітных калец на шыю для клікуноў у Літве з кодам 7C00-7C99 і была распачата новая серыя - блакітныя кольцы 2H00-2H99 (Вясной для мігрантаў мы выкрыстоўвалі кольцы серыі 3H01-3H11, але дадзеная серыя будзе выкрыстоўвацца ў будучым).
Апошні клікун які быў акальцаваны летам атрымаў нумар 2H65. Мы акальцавалі 91 лебедзя-кікуна гэтым летам, 77 маладых, і 6 дарослых (2 самца і 4 самкі) і 8 ліняючых птушак. Большая частка маладых была акальцавана на сажалках рыбгасаў. У гэтым годзе мы акальцавалі некалькі птушак на водасховішчах і прыватных сажалках.
Таксама, мы злапалі аднаго польскага клікуна 1R88 на рыбгасе дзе ліняюць клікуны. У гэтым годзе як ніколі раней было адзначана шмат ліняючых птушак.
Некалькі цікавых фактаў: адна пара загнездавала на невялічкай сажалцы плошчай 0,25 га недалёка ад чалавечага жылля. Таксама, некалькі пар гнездавала ў вёсцы недалёка ад людзей. Мы можам сцвярджаць, што клікуны займаюць новыя месцы для гнездавання па ўсё Літве.
У Гэтым годзе пачалі кальцаваць блакітнымі кольцамі на нагу лакальную папуляцыю і ліянючых малых лебедзяў, для гэтага выкрыстоўваем кольцы серыі TU00-TU99 і TY00-TY99.
Юліус Моркунас – аспірант першага года, вывучае лебедзяў ў Літве. У яго сваесаблівай камандзе па адловах лебедзяў ўдзельнічае 12 валанцёраў.
Пераклаў: Яўген Сліж
Працоўныя моманты:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.09.2010 - 14:21
Дзякуй, цікава! Будзем
Дзякуй, цікава! Будзем назіраць. Шкада, што з поўначы Гарадзеншчыны асабліва няма каму глядзець...
Можа ліст назваць Ураджайны год на клікуноў - каб было адразу зразумела пра што ён.
svetlana vranova - 14.09.2010 - 16:48
In reply to Дзякуй, цікава! Будзем by Harrier
Будзем назіраць таксама. Ў
Будзем назіраць таксама. Ў Чэхіі ёсць каму глядзець... :-)