500 дуплянак для птушак на 500 год Рэфармацыі

Такі праект прыдумаў і ажыццяўляе ксёндз Ян Бырт (ks. Jan Byrt) з эвангеліцка-аўгсбургскай парафіі ў Szczyrku (Польшча). Заканчэнне будовы і развешванне ўсіх дуплянак запланаванае на 2017 год, калі мінае 500 год абвяшчэнню Марцінам Лютэрам 95 тэзісаў – афіцыйнага пачатку руху Рэфармацыі ў каталіцкім Касцёле. 

 Аднак ксёндз Бырт заклікае ўсіх не чакаць так доўга: “Калі маеце магчымасць, то таксама зрабіце і павесце хаця б адну дуплянку. Давайце дбаць пар тое, што нам дае Бог!”
Вакол мястэчка, дзе жыве ксёндз, масава высякаюць старыя елкі, інфіцыраваныя караедам. Гэта прыводзіць да знішчэння выгодных натуральных месцаў гнездавання дуплагнёзднікаў. Гэта паслужыла адной  з прычын, чаму духоўная асоба распачала такі нетрадыцыйны праект дапамогі птушкам.
-“Птушкі вярнуцца вясной, і трэба іх затрымаць тут, у Бяскідах. Я ўжо маю гнездавыя скрыні і пачну іх развешваць яшчэ на гэтым тыдні. Цяпер добры час для гэтага”. 
 

Паводле www.bielskobiala.gazeta.pl (тэкст і здымак) праз www.birwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 
 

Comments