Першая рэгістрацыя падвіду A. c. europaeus сініцы-апалоўніка на Гарадзеншчыне?

Пасьля размяшчэньня выдатнага здымка http://birdwatch.by/gallery/oh-voegel/aegithalos-caudatus-europaeus , зробленага Oh-Voegel`eм сёньня 16-01-2011 каля Беражан, я праглядзеў свае 2 здымкі сініц-апалоўнікаў, зробленыя практычна ў тым жа месцы ў пятніцу, 14-01-2011.

І хаця адзін з іх - верхні  -не вельмі рэзкі, можна заўважыць цёмныя кавалкі апярэньня на галаве і адразу за ёй.

Для параўнаньня на фотцы сініцы ў падобным ракурсе з той жа групкі з 10 птушак  нічога падобнага няма.

Першы здымак - гэта тая ж сініца заходне-эўрапейскага падвіду, што і на здымку Ох-Фогеля праз два дні?

Вашыя меркаваньні?

Фотаздымкі

Каментары

Думаю, что нет. На первой фотке, справа от ветки, закрывающей глаз птицы, видно лишь чисто белый участок, а у западного подвида должна быть там черная полоса, идущая от глаза к черному на "зашейке".

Згодны - яна і зьнізу нашмат цямнейшая. Дзякуй за параўнаўчы здымак!

Цяпер трэба будзе ўважліва на ўсіх апалоўнікаў глядзець - што пры іх рухлівасьць не заўсёды проста:)

Согласен, смотреть надо внимательно даже на обычные виды. Этот подвид сразу бросается в глаза на фоне других птиц стаи, голова кажется темной, как-будто совсем другая птица :)