Чарговы чацвер

20.01.2011 - 11:23 | Kiolk

 У мінулы чацвер прайшоў традыцыйны заалагічны чацвер, асноўнай тэмай якога стаў джэк (Chlamydotis undulata) і яго пошукі ў Казахстане. Гэтым разам, каб умясціць усіх жадаючых, паседжанне праходзіла ў актавай залі РЭЦДЮ.  Напачатку, з кароткім паведамленнем пра даследаванне вялікага арляца (Aquila clanga) ў 2010 годзе выступіў Валерый Дамброўскі. Далей выступ працягнуў Эдуард Монгін з грунтоўным расповядам пра пошукі джэка і свае прыгоды ў Казахстане. Як заўжды наведвальнікі Birdwatch.by могуць пазнаёміцца з прэзентацыямі выступоўцаў.

 


     

Comments