АПБ пасля з'езду: новы этап развіцця

З'езд АПБ, які адбыўся 29 студзеня 2001 году, атрымаўся не зусім звычайным. Ўжо даўно наша арганізацыя не мела такіх вялікіх шанцаў перайсці на новы этап свайго развіцця, як цяпер. Справа ў тым, што ў 6 сябраў Цэнтральнага Савету арганізацыі з 8 скончыліся паўнамоцтвы, акрамя гэтага павінен быў быць абраны новы Старшыня і ўсе 3 сябры Рэвізійнай камісіі.

Ў выніку тайнага галасаваньня Старшынёй АПБ стаў Аляксандр Вінчэўскі, у абноўлены склад Цэнтральнага Савету трапілі: Віталь Гуменны (Гродна), Васіль Грычык (Мінск), Уладзімір Іваноўскі (Віцебск), Міхаіл Нікіфараў (Мінск), Наталля Парэчына (Мінск), Мікалай Чэркас (Брэст).

Абноўлены склад Рэвізійнай камісіі складаецца з Дзьмітрыя Вінчэўскага, Аляксандра Сербуна і Генадзя Міндліна.

Наступныя такія маштабныя выбары адбудуцца праз 3 гады.

Іншыя цікавыя вынікі:

У конкурсе на Лепшае рэгіянальнае аддзяленне 2010 году перамагло Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне (яго прадстаўнікі на з'ездзе на верхнім здымку). Другое месца заняло Шумілінскае, а трэцяе - Слуцкае раённае аддзяленне. Гродзенскае і Брэсцкае абласныя аддзяленні не ўдзельнічалі ў конкурсе.

Журы ў складзе Анатоля Клешчука (фотакарэспандэнта газеты "Звязда"), Віктара Куклова (галоўнага рэдактара часопіса "Родная прырода", Міхаіла Нікіфарава (Дырэктара НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі), Сяргея Плыткевіча (галоўнага рэдактара часопіса "Дікая прірода") і Віктара Фенчука (дырэктара АПБ) падвяло вынікі другога этапу фотаконкурсу АПБ "Птушка ў аб'ектыве" - першы этап адбору здымкаў-фіналістаў адбываўся на нашым сайце.

Ў катэгорыі "Птушкі" першае месца атрымаў здымак Мікалая Вераб'я (Любань):

http://birdwatch.by/gallery/apus/demanstratsyya-s%D1%96ly

на другім месцы - здымак  Дзьмітрыя Якубовіча (Гродна)

http://birdwatch.by/gallery/oh-voegel/prizrak-bolotnykh-krepei

на трэцім - шэрых чапляў Тацяны Раманавай (Мінск).

У катэгорыі "Людзі, якія назіраюць ці вывучаюць птушак" перамог здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага (Гродна)

http://birdwatch.by/gallery/harrier/trenirovka-glaza ,

на другім месцы - фотаработы Рамана Шкабары (Кобрынь)

http://birdwatch.by/gallery/pakhodn%D1%96k/vos-geta-adpachynak

і  Дзьмітрыя Якубовіча (Гродна) http://birdwatch.by/gallery/oh-voegel/v-gostyakh-u-belaruskoi-pripyati,

на трэцім - Леаніда Шчаглова (Гродна)

http://birdwatch.by/gallery/prosto/grodnenskie-ornitologi-okoltsevali-ptentsov-sokola-pustelgi-0

 

Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў конкурсаў!

 

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

 Фотаздымкі Дзмітрыя Вінчэўскага і Яўгенія Лабанава

Comments

Поздравляю победителей и призёров фотоконкурса!!!

Удачи Вам и отличных снимков в 2011 году! 

То что первые два места в номинации "Птицы" возьмут Apus и Oh-Foegel я думаю мало кто сомневался, у каждого из них длинющий ряд отличных фото! Очень много замечательных кадров и у Татьяны Романовой, осбенно в статьях журнала "Родная природа" (я был в восторге, когда увидел в "Родной природе" №10 за 2010 год в статье "Водяная курочка" фото птенца камышницы и самца европейской болотной черепахи, находящихся на лежащем в воде бревне!). Удивился я когда посмотрел, что из финальных  работ которые мне больше всего понравилиь (10 фото), в призёры не одна не попала, получается у меня совсем другой вкус нежели у жюри ))). 

Если можно, разместите пожалуйста первую десятку фоток выбранных жюри в номинации "Птицы", очень для срвнения интересно.

Алег  і Аляксандр, а таксама ўсе чытачы - выбачайце, што паставіў неправільную інфармацыю пра абраных у Рэвізійную камісію. Цяпер усё папраўлена.