Onlinе-трансляцыя VI Чэмпіяната Беларусі па спартыўнай арніталогіі.

  

   Вітаем на старонцы Online - трансляцыі 6 Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогі.

   Трансляцыя будзе ажыцяўляцца ў выглядзе выніковай табліцы з апошнімі дадзенымі і тэкставага рэжыма, ў якім будуць адзначацца ў храналагічным парадку ўсе дадзеныя атрыманыя ад каманд, а таксама тэхнічныя моманты і каментары журы. Праца табліцы пачынаецца з пачаткам чэмпіяната і будзе аднаўляцца па меры паступлення звестак ад каманд. Канчатковыя лічба відаў пабачаных камандай будзе паказана пасля заканчэння чэмпіяната (калі адтэлефануецца апошняя каманда).

На старонцы можна пакідаць каментары.

Сачыце за 6м Чэмпіянатам Беларусі  па спартыўнай арніталогіі разам з www.BirdWatch.by

 

 

            Табліца чэмпіяната (выніковая)

1 месца - "Dreamteam” 102 віды

2 месца - "Lintu" 94 віды

3 месца - "Тим-бай" 93 віды
   
    
    
    
   
    
   
   
   
   
   
 
 
 
 

Тэкставы рэжым:

 5.09:

Каманду-пераможцу "ў полі" і каментары наконт Бёдрэйсу можна будзе паглядзець сёння ў Навінах на канале ОНТ а 20.30 і на спадарожнікавым канале Белсат (анонс навінаў у 19.00, поўны фармат у 21.00)

16.48 - Канчатковыя вынікі, падведзеныя Журы:

 

1 месца - "Dreamteam” 102 віды

2 месца - "Lintu" 94 віды

3 месца - "Тим-бай" 93 віды

 

 

 

Віншуем пераможцаў!

15.40 - Папярэднія вынікі з якімі скончылі каманды, зараз журы працуе са спісамі, па сканчэнню працы будуць абвешчаны канчатковыя вынікі.

15.00 - Скончыўся чэмпіянат, усе каманды адтэлефанаваліся ў час. Папярэднія вынікі будуць праз 15 хвілін.

14.09 "Тим-бай" 90 від  - Вялікі грыцук рыбгас "Красная слабода"

13.56 "Dreamteam” 100 від - Белы бусел в. Казіміроўка

13.35 "Туракохартлауба" 70 від  - Чорны дрозд в. Дзівін

13.27 "Lintu" 90 від - Звычайная туркаўка

13.00 Каманда "Сябры ля багны" адказалася ад удзелу па прычыне не поўнай камплектацыі каманды.

12.47 "Aquila" 80 від - Звычайны асаед г. Мінск 

12.40 "Dreamteam” 90 від - Вялікая коўра ачышчальныя сажалкі г. Скідаль

12.39 “Трясогузка” 50 від - Вялікі баклан в. Беражаны

12.17 "Тим-бай" 80 від  - Лугавы свірстун в. Дзяніскава

12.14 "Rallus" 70 від - Качка-цыранка рыбгас "Днепрабугскі"

11.50 "Rallus" 60 від - Чорны бусел рыбгас "Днепрабугскі"

11.43 "Белые вороны". 40 від - Нырок сівак г. Горкі

11.43 "Raptors". 60 від - Жоўтая пліска в. Тэльма

11.32 "Lintu" 80 від - Кулік-цякун рыбгас "Волма"

11.29 "Туракохартлауба" 60 від  - Чорны бусел рыбгас  "Навасёлкі"

11.12 "Тим-бай" 70 від  -  Палявы верабей  рыбгас "Лактышы"

11.08 "Dreamteam” 80 від  - Шэрая варона г. Гродна

10.55 "Aquila" 50 від  -Палявы жаўрук в. Рудня

10.50 "Lintu" 70 від - Качка-свіцьва рыбгас "Волма"

"Rallus" 50 від - Чарнашыйная паганка рыбгас "Днепрабугскі"

10.27 "Тим-бай" 60 від  -  Балотны лунь рыбгас "Лактышы"

10.27 "Туракохартлауба" 50 від  - Кулік-цякун рыбгас  "Навасёлкі"

10.20 "Lintu" 60 від - Лыска рыбгас "Волма"

10.15 “Трясогузка” 40 від Малы грычун в. Русота

10.11 "Туракохартлауба" 40 від  - Лыска рыбгас  "Навасёлкі"

10.03 "Raptors". 50 від - Вялікі баклан рыбгас "Сакалова"

9.59 "Dreamteam” 70 від - Лугавы свірстун в. Свяцк

9.34 "Lintu" 50 від - Палявая падкаменка  

9.29 "Тим-бай" 50 від  -  Вясковая ластаўка  рыбгас"Лактышы"

9.27 "Белые вороны". 30 від - Канаплянка г. Місціслаўль

9.25 "Rallus" 40 від - Вялікі баклан в. Старадубцы

9.15 "Туракохартлауба" 30 від  - Шэрая чапля в. Навасёлкі

9.06  "Raptors". 40 від - Чорны дрозд ачышчальныя сажалкі каля Жабінкі

9.05 "Aquila" 50 від  - Баталён (8.50), 60 від - Чырвонавалёвік рыбгас "Волма"

8.55 “Трясогузка” 30 від - Вялікі дзяцел

8.49 "Dreamteam” 60 від - Пярэстая валасяніца в. Беражаны

8.41 "Rallus" 30 від - Сарока в. Дубіны 

8.36 "Lintu" 40 від  - Звычайны таўстадзюб в. Смілавічы

8.21 "Тим-бай" 40 від  -  Шпак рыбгас"Лактышы"

8.17 "Dreamteam” 50 від - Крапіўнік в. Беражаны

8.13 "Aquila" 40 від  - Берасцянка рыбгас "Волма"

8.12 "Rallus" 20 від  - Чорная жаўна в. Рудзец

8.08 "Lintu" 30 від  -Жоўтая пліска в. Карзуны

8.05 "Туракохартлауба" 20 від  - Сойка в. Антопаль

8.00 "Тим-бай" 20 від  -  Шызы голуб рыбгас "Лактышы", 30 від  -  Шэрая чапля рыбгас "Латышы".

7.58 "Raptors". 30 від - Нырок сівак в. Смуга

"Aquila" 30 від  -  Пячураўка-ценькаўка рыбгас "Волма"

7.41 "Dreamteam” 40 від - Леска-завірушка (Sylvia curruca) в. Беражаны

“Трясогузка” 20 від - Качка-крыжанка (Anas platyrhynchos)  в. Перасельцы

7.37 "Raptors". 20 від -  Cарока (Pica pica) в. Смуга

7.27 - "Белые вороны". 20 від -  Жоўтагаловы каралёк (Regulus regulus) г. Місціслаўль

"Lintu" 20 від  - Качка-крыжанка (Anas platyrhynchos) г. Мінск

"Aquila" 20 від  - Канаплянка (Carduelis cannabina) п. Азёрны

7.18 - “Dreamteam” 30 від - Арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla) каля в. Беражаны.

6.54 - “Dreamteam” 20 від - Вясковая ластаўка (Hirundo rustica) каля в. Беражаны. Таксама быў яшчэ адзін званок, але сувязь абарвалася.

6.20 -  Каманда "Белые вороны" падцвердзіла свой ўдзел. На пачатак чэмпіяната ў Гарадзенскай, Менскай, Гомельскай і Віцебскай вобласцях назіраеца дождж. У Гомельскай - ясна, Магілёўскай - воблачна.

6.04 - Патэлефанавала каманда "белая Трясогузка" і паведаміла, што яны пачынаюць.

6.00 - Пачатак 6 адкрытага чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі. Віньшую ўсіх. Адпаведна, пачатак онлайн трансляцыі.

5.54 - Патэлефанала каманда "Туракохартлауба" і спыталі колькі часу.

4.09

* Скончылася рэгістрацыя на 6 Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, у гэтым годзе ў ім прымае ўдзел 10 каманд. Прамая трансляцыя пачынаецца заўтра а 6 гадзіне раніцы.

* Зарэгістравалася яшчэ 5 каманд:

Каманда "Rallus". Месца старта- г. Кобрин.
Олег Кальченко (Беларусь) - капітан

Алла Кальченко (Беларусь)
Максим Дидковский (Беларусь)
Анатолий Пищик (Беларусь)

Каманда "Raptors". Месца старта- г. Брест.

Алексей Кивачук (Беларусь) - капітан
Элла Донцова (Беларусь)
Александр Минич (Беларусь)
Павел Малов (Беларусь)

Каманда  "Тим-бай". Месца старта- д. Будча, Ганцевичский р-н.
Андрей Абрамчук (Беларусь) - капітан
Марина Демешко (Беларусь)
Александр Сербун (Беларусь)
Александр Рак (Беларусь)

Каманда  "Белые вороны". Месца старта- г. Мстиславль.
Роман Шкабара (Беларусь) - капітан
Виталий Шендеров (Беларусь)
Александр Сидаренко (Беларусь)
Лариса Долбик (Беларусь)

Каманда "Сябры ля багны". Месца старта - г. Мстиславль.

Владимир Белошапко (Беларусь) - капітан
Роман Кочнев (Беларусь)
Роман Долбик (Беларусь)
Михаил Долбик (Беларусь)

2.09 - Зарэгістраваліся першыя "гарадзенскія" каманды:

Каманда “Трясогузка”
Месца старта: Гродна
Капітан: Мікалай Гулінскі
Чальцы каманды: Тацяна Смыкоўская, Георгій Гулеўскі, Аляксандра Чацьвярык - усе прадстаўляюць Беларусь.
Тэл.: +375-296 097797 (Алена)

Каманда “Dreamteam”
Месца старта: Гродна
Капітан: Håkan Örtman (Хокан Эртман) (Швэцыя)
Чальцы каманды: Lennart Carlsson (Ленарт Карлсан) (Швэцыя), Дзьмітры Вінчэўскі і Дзяніс Табуноў  (Беларусь)
Тэл.: +375 336 887589 (Дзьмітры)
 

 Зарэгістравалася трэцяя каманда "Туракохартлауба". Склад: Денис Китель (Беларусь) - капітан, Дмитрий Харкович (Беларусь), Юрка Бакур (Беларусь), Юрий Янкевич (Беларусь). Месца старта -д. Ліпава Кобрынскі р-н.

 
31.08  -Зарэгістравалася другая каманда - "Aquila". Склад: Семён Левый (Беларусь) - капітан, Валерий Домбровский (Беларусь), Геннадий Миндлин (Беларусь), Руслан Шайкин (Беларусь). Месца старта - г.Мінск.

Зарэгістравалася першая каманда - "Lintu" ("Птушка" - фін.) (пераможца 5га Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі). Склад: Krister Castren (Фінляндыя, Літва) - капітан, Pertti Uusivuori (Фінляндыя), Matti Lötjöne (Фінляндыя), Аляксандр Вінчэўскі (Беларусь). Месца старта - г.Мінск.

 

 

 

Comments

http://rbcu.info/news/3411/

а в каждой ли команде есть учёный-орнитолог?

и что это за "профессиональные принадлежности для наблюдений за птицами"?

"...итоги учета птиц анализирует профессиональное жюри, в состав которого входят доктора и кандидаты биологических наук."

?

Гэта Русланавы словы, за якія, акрамя яго, ніхто адказваць не можа. Там у кожным абзацы або памылка, або недакладнасьць. Шкада, канешне, "не знатакоў птіц" - такую лабуду ім прыходзіцца чытаць...

Kiolk - 01.09.2009 - 18:50

In reply to by Ананім (госць)

 Ну гэта проста ў розных мадэратараў розныя позіркі на храналагічны ход падзей, я згодзен, што лагічна як было раней, таму ў дзень чэмпіяната так і будзе... Ды інаступныя звесткі ў ключы будуць падавацца...

Kiolk - 01.09.2009 - 18:48

In reply to by Ананім (госць)

 Пад якой назовай каманда зарэгістравалася, пад такой і пішу, а наконт алфавіта, дык ў нас спачатку ідуць каманды з кірылічнай назовай, а пасля ўжо лацінкай... Тады ўсё дакладна...

Ананім (госць) - 01.09.2009 - 16:07

"пераможца 5га Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі"= (дзейнічыя) чэмпіёны 2008 году (але на жаль толькі двое з той каманды). Аквіла хіба таксама былі прызёрамі, 2-е месца здаецца.

Ананім (госць) - 01.09.2009 - 16:03

незразумела што будзе паказывацца на гэтай табліцы. Лепей каб было што-небудзь падобнае на табліцу, якую складаюць уожны раз у офісе. Гэта значыць каб адзначўся кожны 10-ы гатунак і час калі каманда яго бачыла. Тады і пасля чампіяната табліца будзе мець сэнс і будзе бачна як ішло спаборніцтва. Радыё FM трэба якое-небудзь далучыць, каб яны кожные паўгадзіны давалі звесткі якія каманды наперадзе і колькі ў іх гатункаў. Гэта павінна іх зацікавіць. Мала такіх спаборніцтв каб радыё сапраўды магло ўдзельнічаць (а можа партал і радыё tut.by?). Глядзіш і "балельшчыкі" аб'явяцца за свае родныя каманды:-)

Kiolk - 01.09.2009 - 16:22

In reply to by Ананім (госць)

 Як працуе табліца... У ёй будуць адзначана колькі відаў бчыла каманда, а таксама пазначаны апошні від які адзначыла каманда, час і месца. Пры гэтым, каманда будзе займаць пэўнае месца, па дадзеных на гэты час. ПА ступені тэлефанавання каманд, будзе і абнаўляцца табліца. Таксама, кожная звестка каманды будзе адлюстроўвацца і ў тэксіавым рэжыме, каб можна было прасачыць усю храналогію падзей. Калі патрэбна табліца, можна будзе дадаць і яе, гэта не прынцыпова. Наконт радё, гэта вельмі цікавая ідэя, я так разумею, гэта пакуль толькі ідэя. Варта напэўна зараз падрыхтаваць, які-небудзь ліст пра чэмпіянат і даслаць на патэнцыйныя радыястаанцыі. Буду ўдзячны за любую дапамогу па рэалізацыі гэтай ідэі.

Ананім (госць) - 01.09.2009 - 18:54

In reply to by Kiolk

калі будзе табліца з камандамі ў радках і дзесяткамі гатункаў у калонках (20ы, 30ы), то ніякія тэксты не патрэбны, і любы назіральнік адбудуе як ішло спаборніцтва. Трэба 11 калонак. У кожнай ячэйцы - гатунак і час. Паспрабуй сам намаляваць і запапоўні хаця б на палову, сам убачыш як цікава атрымліваецца. Калі тутака каманды будуць пераскокваць зверху ўніз і назад, назіраць цікава, але пасля спаборніцтва табліца становіцца мёртвай. Можа і две патрэбна зрабіць.

2Kiolk

Чаму б не дадаваць пад кожнай камандай тэлефон яе прадстаўніка - каб журналісты маглі самі дамовіццца з любой камандай пра каментары або інтэрвію-сустрэчу?

І які сэнс мае пасьля кожнага ўдзельніка пісаць (Беларусь)?