Сустрэў гэту птушку у Пінскім раёне, 15 ліпеня 2010. Рухалася у зарасніках вербалозу, паводзінами нагадвала цвыркуна. Сама птушка невялікая, памерам з леску-завірушку, бачна па куточкам рта, што маладая. Вось яшчэ фота, як мне здаецца тут яна у тыпічнай для цвыркуна позе:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 22.07.2010 - 19:39
Першы здымак занадта зялёны.
Першы здымак занадта зялёны. А вось на другім па адсутнасьці цёмных плямак на горле і падхвосьцю, сапраўды, можна вызначыць птушку як Locustella luscinioides.
Apus - 22.07.2010 - 21:14
In reply to Першы здымак занадта зялёны. by Harrier
На першым здымку напэўна
На першым здымку напэўна лісце унесла адбітак у каляровы баланс. Мабыць салаўіны, дзякуй. Былі там і самі салаўі, таксама маладзёж.
Apus - 29.07.2010 - 20:20
Зараз ужо схіляюся да маладой
Зараз ужо схіляюся да маладой трысняговай чаротаукі - афарбоука, шчацінкі каля дзюбы і хвост хутчэй за яе...
Harrier - 29.07.2010 - 22:54
In reply to Зараз ужо схіляюся да маладой by Apus
Паглядзеў я ў Малларні ет. ал
Паглядзеў я ў Малларні ет. ал - адрозьніваюцца яны па афарбоўцы падхосьця - у цвыркуна яно такога ж колеру, як і бакі, а ў балотнай чаротаўкі - белаватае - як і ў іншых чаротавак. Таму па гэтай рысе гэта хутчэй балотная чаротаўка.
АВ (госць) - 30.07.2010 - 19:23
In reply to Паглядзеў я ў Малларні ет. ал by Harrier
аутар Муларни и инш - разве
Harrier - 30.07.2010 - 19:33
In reply to аутар Муларни и инш - разве by АВ (госць)
Цяжка сказаць, хто аўтар, бо
Цяжка сказаць, хто аўтар, бо напісана так:
тэкст: Lars Svensson & Peter J.Grant
малюнкі Killian Mullarney & Dan Zetterstro:m
На вокладцы майго амерыканскага выдання Першы ідзе Маларні, потым Свенсан, потым Цэтэрстрём і апошні Грант.
Таму і пішу - Маларні ет ал.
Наконт віду чаротаўкі на здымку.
Святлана Вранава справядліва напісала, што трысьняговая і балотная з цяжкасцю адрозьніваюцца нават у руках, таму можа лепш падаць назву праз слэш:
Балотная/ трысняговая ...
Apus - 30.07.2010 - 22:58
In reply to Цяжка сказаць, хто аўтар, бо by Harrier
Зразумела. Калі по біятопу
Зразумела. Калі по біятопу глядзець, то больш для балотнай падыходзіць, але зараз птушкі качуюць... Няхай сталее птушка, тыды паглядзім