Вясна хутка крочыць наперад, першыя дзьмухаўцы не толькі стварылі запасы свайго парашутнага насення, але і як мінімум некаторыя з дапамогай ветру адаслалі яго працягваць свой жоўты род.
З гэтай важнай падзеі штодзень карыстаюцца насеннеядныя птушкі. І чорнагаловыя шчыгелы,і вераб'і абодвух нашых відаў, і зелянушкі. Але найбольш і найчасцей прылятаюць ласавацца насеннем дзьмухаўцоў канаплянкі (Carduelis cannabina).
Прычым заўсёды гэта або пара, або дзве-тры пары гэтых птушак. Самцы час ад часу прыпыняюць 'нізменнае' спажыванне і некалькі секунд займаюцца 'высокім мастацтвам' - негучна, але прыгожа спяваюць. Але, як і самкі, у разгубленнасці ад колькасці ежы. І таму спрабуюць насенне то тут, то там. Паўсюль смачна!
04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ