Зразумела, што пад час такога слаўнага ўраджаю дзьмухаўцоў, з яго павінны былі скарыстацца такія спецыялісты па паяданню расліннага насення, як зелянушкі (Carduelis chloris).
І сапраўды, зелянушкі зараз (таксама, як і іншыя віды насеннеядных) пастаянна карыстаюць з гэтай прапановы: найчасцей па адной птушцы, часта - парамі, але і дзве-тры пары побач (гл. відэа ніжэй) - гэта не рэдкасць.
З-за таго, што ежы шмат, вельмі шмат!, але таксама і з-за таго, што побач з самцамі знаходзяцца самкі, усё ж не абыйшлося без сутычкі. Назіраў толькі адну, але сур'ёзную: два самцы біліся з выкарыстаннем і лап, і дзюбай, але нядоўга і разляцеліся да сваіх партнёрак. Яно і зразумела: можа чужы самец выпадкова каля тваёй самкі апынуўся - з-за смачных дзьмухаўцоў побач, а можа намеры зусім іншыя?
Цікава, што калі самка паказвала, што яна хоча есці тое насенне, якое толькі што адкрыў і ўжо еў самец, самец без аніякіх дыскусій уступаў ёй. Ды і чаго шкадаваць - самка свая, а адзіная, а насення таго навокал цэнтнеры, калі не тонны)
Гродна, 25-04-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ