Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і вяртанне зімы. Частка 2

гіль

Дакументацыйныя здымкі

Працяг. Пачатак ТУТ

Можа каб мяне не спыніла перад самым пераходам самка сірыйскага дзятла з сухой ягадай алычы, я б і не звярнуў увагу на невялікую чародку гілёў (Pyrrhula pyrrhula), якія елі крылаткі пенсільванскага ясеня амаль насупраць, праз дарогу. Дрэва было не вельмі высокім, але ў 'плюс' можна было аднесці багаты ўрджай насення, у 'мінус' - яго размяшчэнне. Бо знаходзіўся гэты пенсільванскі ясень мала таго, што пры самай ажыўленай дарозе, дык і яшчэ быў адзіным дрэвам перад прыпынкам аўтобусаў-тралейбусаў, а збоку ад яго знаходзіцца папулярны гастраном. 

Хаця крылатак на ясені і праўда было багата, але даволі шмат, асабліва на верхніх галінках, ужо з'елі гілі і каб зрабіць іх здымкі ў даволі цёмных умовах, мне прыйшлося раскласці трыногу і абапірацца на яе. На прыпынак і з яго, а таксама ў краму побач за тыя прыкладна паўгадзіны, што я назіраў і здымаў там гілёў, прайшло пад сотню чалавек. Але ніхто з іх не падняў галаву і не паглядзеў у тым кірунку, на дрэва, дзе я іх здымаў. Але перад тым, як гілі адляцелі на ліпу праз дарогу, адбыліся 2 цікавыя сустрэчы. Адна з жанчын ужо немаладога ўзросту прайшла побач і праз метраў 5-6, амаль пад ясенем, абярнулася да мяне. Я паказаў ёй на верхнія галінкі і сказаў:"Снегірі!" , трымаючы ў руках фотакамеру. Жанчына ўсміхнулася ў адказ і адказала: "А я догадалась!" і пайшла ў бок прыпынка. 

Праз хвіліны 2 ўсе птушкі пераляцелі і селі зверху на адну з высокіх ліп, метрах у 60 ад мяне. Я пачаў здымаць іх там, спачатку не пераходзячы дарогу і ў гэты момант насустрач мне з боку прыпынка падыйшла маладая пара з адным дзіцём у калясцы, а другое трымаючы за руку.  Малады бацька з надзеяй у голасе спытаў у мяне:"А где снегірі?" І калі я паказаў ім на ліпы праз дарогу, і растлумачыў, што як раз нядаўна яны пераляцелі, то пачуў даволі шчырае расчараванне. І хаця я паказаў што змог на маніторы камеры, гэта яўна было не тое, на што яны разлічвалі пасля сустрэчы з жанчынай, якая ім падказала ў каго спытаць пра птушак за прыпынкам.

А гілі яшчэ два-тры разы вярталіся з ліпаў на ясень і адляталі туды ж 'адпачнуць' - магчыма праз нейкі час пастаянны шум ад транспарта і людзей знізу дрэва ўсё ж пераважваў багатыя запасы ежы і яны рабілі перапынак. Каб зноў вярнуцца.

Гродна, 02-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг ТУТ

Каментары

У большасці людзей вузкі ўзровень ведаў біялогіі. Многія не могуць нават адрозніць крумкачовых. У іх усё - вароны. Я прывіў любоў да птушак сваёй жонцы. Яна ведае ў "твар" ужо многія віды птушак, яна пастаянна падсыпае корм у кармушку. Ужо мая памочніца ў маім фотапаляванні.

На жаль, так і ёсць. Як некалі сказаў адзін знакаміты беларускі арнітолаг: "Бачым толькі тое, што ведаем". А як ведаем няшмат, то і не бачым як нават побач знаходзіцца.