Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі і вяртанне зімы. Частка 3, з амялушкамі

гіль

Працяг. Пачатак ТУТ і ТУТ

Першы тыдзень новага году закончыўся марозным і сонечным днём. Я, як і штодзень, крочыў паміж старымі савецкімі пяціпавярховымі дамамі, каля якіх дзе-нідзе растуць нізкія і высокія дрэвы. І раптам нада мной раздаецца нягучнае, але выразнае: "Гіль? Гіль". Я падымаю галаву і на адным з дрэваў амаль насупраць, сядзіць самец гіля (Pyrrhula pyrrhula), які амаль свеціцца чырвоным на сонцы!

Але здзіўляцца трэба не таму, што я яго тут бачу, а хутчэй мне - ні разу за ўсю восень і амаль палову зімы я не звярнуў увагу на тое, што на маім штодзённым шляху ёсць такі стары пенсільванскі ясень. А яго насенне ж любяць есці гілі!  

Хуткі агляд дрэва паказаў, што гілёў на ім тры пары і ўсе птушкі занятыя спажываннем ясеневых крылатак, прычым паводзяць сябе ціха. Так што мне пашанцавала, што самец вырашыў 'выказацца' як раз тады, калі я праходзіў пад ім. Бо ўсе птушкі сязяць параўнальна высока і каб іх убачыць, трэба спецыяльна падымаць галаву і разглядаць галінкі. 

Пакуль я чакаў, што гілі спусцяцца за насеннем ніжэй, каб паздымаць іх з бліжэйшай адлегласці, адбылося ўжо зусім нечаканае -  параўнальна недалёка прызямліліся на дрэвы ... амялушкі (Bombycilla garrulus)! І пакуль я са здзіўленнем думаў як да іх падыйсці бліжэй, побач праляцелі яшчэ 3 ці 4 групы і разляцеліся у шырокія двары паміж дамамі. Прычым, акрамя кусцікаў амялы, якія іх чамусьці не зацікавілі, ніякіх іншых ягад нідзе там, куды яны прызямляліся, не было. І пасля непрацяглага адпачынку, птушкі зрываліся невялікімі чародкамі, то па адной і ляцелі далей, каб зноў пасядзець на дрэвах не даўжэй, як хвіліна-дзве.

І тут мне пашанцавала яшчэ раз. З першай групы птушак, якую я заўважыў і якія адляцелі так хутка, што не паспеў нават накіраваць на іх фотаапарат, на дрэве застался адна амялушка. І пакуль я падыходзіў да яе, стала зразумела - чаму. Ёй было неабходна 'выпусціць' з сябе стужку з ягад амялы  перш, чым ляцець далей. І як толькі стужка аддзялілася ад птушкі, тая і сапраўды паляцела за іншымі амялушкамі.

Птушкі так хутка пералятаюць, што я не паспяваю за імі і тады вырашаю больш не ганяцца, а ісці туды, куды ўшоў з самага пачатку. І вось калі я паварачваю за вугал патрэбнага мне дома, чародка з прыкладна 20 амялушак сядзіць на вяршаліне дрэва метрах у 20-25 ад пад'езда, куды я і накіраваўся пасля таго, як паспеў зрабіць ім два здымкі. І толькі тады амялушкі паляцелі некуды далей.

Гродна, 07-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі