Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі ў Краснікаў: дзве стратэгіі

Дакументацыйныя здымкі

Мы ўжо вярталіся назад, калі на шырокую заснежаную дарогу перад намі сеў самец гіля (Pyrrhula pyrrhula). 

Спачатку я нават не зразумеў - што ён на ёй шукае? Аднак гіль быў не адзін і хутка атрымалася разабрацца што адбываецца.

З левага боку ад нас, недалёка ад малюсенькай вёскі Краснікі, захаваўся парк ці хутчэй яго рэшткі. Але гілям шмат не трэба - каб былі там клёны ці ясені і іх плады - крылаткі.

Пэўна большасць крылатак апала пад час маразоў і іх трэба было даставаць са снегу пад дрэвамі ў парку, або - хто з іх не хацеў гэтага рабіць, але хацеў есці - збіраць на ўтрамбаванай машынамі і пачышчанай дарозе. Там крылатак шмат не было, але затое збіраць іх было яўна лягчэй/ Таму птушкі і падзяліліся - большасць кушала на сумётах і на дрэвах у парку, а некаторыя - на дарозе.

Дарэчы, тут я ўпершыню заярнуў увагу наколькі кароценькія ножкі ў гілёў - гэта добра бачна на адным са здымкаў. Таму сядаць у снег ім яўна не вельмі прыемна.

Гарадзеншчына, 20-01-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.