Хаця мы даволі справядліва называем гракоў (Corvus frugilegus) усеяднымі птушкамі,зразумела, што ўсё яны есці не могуць. Хаця б з-за даволі выцягнутай, хаця і моцнай дзюбы ды іншых прыстасаванняў да жыцця, якія ў нечым дапамагаюць, а ў нечым перашкаджаюць і абмяжоўваюць.
Тым больш гэта становіцца бачна з рэшткамі нашай ежы. Кавалак хлеба і булачкі птушкі недзе знайшлі, а вось ні размачыць іх і потым есці, ні раздрабіць нармальна дзюбай у іх не атрымлівалася. Ці часу на гэта не было - галодныя былі. І памалу да невялікай кампаніі далучаліся новыя, сур'ёзныя,зсінімі адлівамі на пёрах, птушкі ў смешных чорных (так і карціць напісаць- скураных) шорціках. Самае цікавае, што ніхто з іх не скандаліў, яны проста падыходзілі бліжэй і назіралі за тым, як ідзе працэс разюраблення скарынкі. І калі мелі магчымасць, до дапамагалі шчасліўцу сваёй дзюбай)
Толькі на прыканцы маіх назіранняў два гракі, якія стаялі параўнальна далёка ад месца дзеяння, счапіліся дзюбамі невядома за што...
27-12-2019, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 31.12.2019 - 00:46
Pryhažuni. Nie mahu skazac,…
Pryhažuni. Nie mahu skazac, ci mnie bolš padabajucca hraki ci varony...