На канферэнцыі АПБ "Птушкі штодня - 2018" 3-4 сакавіка 2018 г. у Гродна адбыліся не толькі цікавыя прэзентацыі і знаёмствы, але і радасныя падзеі.
Адной з іх стала ўручэнне сертэфікату "BirdLife Nature`s Hero - 2017" Уладзіміру Іваноўскаму, заснавальніку сучаснай школы вывучэння і аховы драпежных птушак у Беларусі.
А потым працягнуліся прэзентацыі, адной з іх стала паведамленне пра самыя цікавыя справы АПБ у 2017 годзе. Прадставіў яго Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар арганізацыі:
Мікалай Чэркас з Камянеччыны правёў цікавае параўнанне залежнасці стану лесу ад колькасці ваўкоў у Белавежскай пушчы:
Наталья Карліонава з Цэнтру кальцавання птушак расказала асноўныя этапыф кальцавання птушак у вогуле і ў Беларусі, з асаблівым акцэнтам на праекты кальцавання каляровымі кольцамі:
Удзячныя і ўважлівыя слухачы задавалі шмат пытанняў:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Denis Kitel (госць) - 07.03.2018 - 01:22
"Герою" блакноцік падаравалі…
"Герою" блакноцік падаравалі! Стыдоба!
ВладимирПн (госць) - 07.03.2018 - 11:22
In reply to "Герою" блакноцік падаравалі… by Denis Kitel (госць)
Другое дело хороший рюкзак и…
Другое дело хороший рюкзак и новые боты! Многие лета Владимиру Ивановскому!
AV - 10.03.2018 - 21:52
In reply to "Герою" блакноцік падаравалі… by Denis Kitel (госць)
Дзяніс, каму стыдоба:…
Дзяніс, каму стыдоба: Уладзіміру Валянцінавічу ці АПБ? Уладзімір даведаўся пра Дыплом ад канадскага сябра, так як яго добра прапіярылі БЛІ і АПБ. Папрасіў уручыць у Гродне. Успомніў пра зручныя блакноцікі АПБ і таксама папрасіў знайсці адзін для яго. Судзячы па коментам маёй памылкай было напэўна ўручэнне абодвух рэчаў адначасова, але ніякага стыду я тут не бачу. Жывіце багата!
Denis Kitel (госць) - 11.03.2018 - 21:38
In reply to Дзяніс, каму стыдоба:… by AV
Стыдоба - АПБ, канешне!…
Стыдоба - АПБ, канешне! Акрамя паперкі (з пафасным словам "герой") можна было ўжо і нешта больш значнае далучыць. Іваноўскі заслужыў справамі! Калі грошаў няма на падарункі, запыталіся бы - дык скінуліся бы!
вас (госць) - 11.03.2018 - 21:56
In reply to Стыдоба - АПБ, канешне!… by Denis Kitel (госць)
Навошта ўсё на матэрыяльнае…
Навошта ўсё на матэрыяльнае пераводзіць? Сусветны герой і сапагі з заплечнікам. Не смешна? А колькі скінуліся бы? Не сорамна было бы? Ды на траіх падзяліць. ав
aistok - 12.03.2018 - 11:07
In reply to Навошта ўсё на матэрыяльнае… by вас (госць)
Дзяніс, а ты не думаў, што…
Дзяніс, а ты не думаў, што АПБ менавіта ТАК ацэньвае працу Іваноўскага? АВ, а чаму на траіх падзяліць? Гэта як камісія АПБ, аддаць туды? Цяпер зразумела, чаму блакноцік - на траіх не падзеліш...
Harrier - 12.03.2018 - 12:01
In reply to Дзяніс, а ты не думаў, што… by aistok
Алег, таму што былі…
Алег, таму што былі намінаваныя і прызнаныя Героямі = абаронцамі прыроды тры чалавекі ад Беларусі. Таму было б справядліва дзяліць тэарэтычна сабранае на траіх.
Як ацэньвае працу бачна з намінацыі ў BirdLife, ды і званне ганаровага сябра АПБ ёсць далёка не ва ўсіх.